website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Адкрыцьцё выставы Ўладзімера Новака ў Нью-Йорку Адправіць на e-mail
Wednesday, 03 October 2007
30-га верасьня а 12-й гадзіне ў Беларускім музэі падчас Беларускага фэстывалю які праводзіўся Сястрынствам і Парахвіальнай Радай Сабору Святого Кірылы Тураўскага ў Брукліне сумесна з Белраускім Моладзевым Рухам Амэрыкі адбылося адкрыцьцё выставы вядомага ў сьвеце беларускага мастака Ўладзімера Новака.

Уладзімер Новак нарадзіўся 20-га траўня 1939-га году ў Крычаве Магілёўскай вобласьці.Ягонае матацтва вызначаецца пластычнай выразнасьцю, арыгінальнай кампазыцыяй. Гэта мастак манумэнтальна-дэкаратыўнага жывапісу. Меў шэраг пэрсанальных выставаў у Эўропе, ў прыватнасьці ў Нямеччыне, Баўгарыі, Аўстрыі ды іншых краінах. У Амэрыцы экспануецца ўпершыню.

У музэі былі прадстаўленыя 27-м алеявых карцінаў арыгінальнага мастацтва, якія ахопліваюць больш за сорак год ягонай працы. Адну з сваіх карцін мастак ахвяруе музэю.

На адкрыцьцё выставы сабраліся дзесяткі беларусаў, наведала выставу таксама шмат амерыканцаў. Усяго ў першы дзень паглядзелі выставу каля ста чалавек. Нажаль мастак не мог прысутнічаць на выставе. Выступілі з прамовамі Зянон Пазьняк, Анатоль Колбун, Мікола Сагановіч. Выступіла на флейце і піаніна музыка з Арменіі Арасія Пастацян.

Здаецца, не было ў залі тых, каго бы не закранула мастацтва Новака. Невялічкія палотны, што сапраўды нясуць у сябе набой энэргіі і настрою. Кожны твор мае свой незабыўны характар, унутраны эмацыйны падтэкст, шчырасьць, творчы рапт, натхненьне. Кожнае палатно пабудавана дакладна і разумна. Карціны вельмі жывыя, каларытныя і яркія. Жывапісная структура кожнай ягонай карціны запоўненая сымбалямі колеру, якія падпарадкоўваюцца агульнай задумцы. Палотны Новака нясуць у сабе музычны і народны пачатак, вытрымку і стрыманасьць.

Выстава будзе працягвацца да 19-га лістапада. Шчыра запрашаем!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Галіна Падлесская 

 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг