|
Дзень салідарнасьці ў Вашынгтоне 16 верасьня |
|
|
Thursday, 20 September 2007 |
|
16 верасьня вашынгтонская суполка Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі прыняла ўдзел у акцыi салідарнасьці з палітвязьнямі і зьніклымі палітыкамі Беларусi. Роўна 8 гадоў таму ў гэты дзень былі выкрадзеныя віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, лёс якіх дагэтуль невядомы.
Ля будынку Беларускага пасольства сабралася каля 15 прадстаўнiкоў розных арганiзацый, каб выказаць салідарнасьць з сем'ямі зьніклых беларускіх апазыцыянэраў. Салідарнасьць з палітычнымі зьняволенымі, якія адплацілі свабодай за сваю сьмеласьць. Салідарнасьць памяці тых змагароў за свабоду, праўду пра загадкавыя абставіны сьмерці якіх мы даведаемся толькі калі наступяць іншыя часы.
Natalia, belmovdc.org |