|
Friday, 23 October 2009 |
|
Артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць незарэгістраванага аб'яднаньня, рэлігійнай арганізацыі альбо фонда – да 2-х гадоў турмы. Наяўнасьць артыкула 193.1 перашкаджае нармальнаму разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў краіне, асабліва з улікам складанай (прычым складанасьць гэтая штучная і наўмысная) працэдуры рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў. Ён трактуе як злачынства практычна любую самастойную ініцыятыву грамадзянаў. Парушае права грамадзянаў на аб'яднаньне і супярэчыць Усеагульнай Дэклярацыі Правоў Чалавека, Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах ды іншым міжнародным прававым абавязкам, якія ўзяла на сябе Рэспубліка Беларусь. І сваёй жа Канстытуцыі, урэшце рэшт, якая артыкулам 36 замацоўвае права кожнага на свабоду аб'яднаньняў. Крымінальная адказнасьць за дзейнасьць незарэгістраванай арганізацыі існуе таксама ў Туркменістане, Таджыкістане, Кітаі, Паўночнай Карэі. |
|
|
Sunday, 17 August 2008 |
|
рэцяга жніўня, у нядзелю, у грамадзкай залі Беларускага праваслаўнага сабора імя сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася лекцыя Зянона Пазьняка на тэму: “Мэтады нетрадыцыйнай вайны і працэс унутраннай акупацыі Беларусі” |
| |
|
|
Monday, 05 March 2007 |
Фільм распавядае пра падзеі сакавіка 2006 года ў Менску, калі дзесяткі тысяч чалавек вышлі на вуліцы абараніць свой выбар і сваю краіну ад фальсіфікацый і татальнай хлусні падчас прэзідэнцкіх выбараў. “У краіне з’явілася новая сіла. Гэта моладзь, якая мае іншыя каштоўнасці, свае погляды і не баіцца іх адстойваць. Валодае беларускай мовай, добра ведае сваю гісторыю і хоча адрадзіць Беларусь, нягледзячы на ўсе перашкоды”, – заявіў Юры Хашчавацкі, калі распавядаў пра свой новы фільм «Плошча». |
|
|