|
Wednesday, 08 July 2009 |
|
28 ліпеня ў Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя кніжкі (“падарожнага выданьня”) Зянона Пазьняка “Нацыянальныя каштоўнасьці”. Кніга ўяўляе сабой падборку артыкулаў, якія прызначаны ў асноўным дзеля асьветніцтва моладзі. Бальшыня гэтых артыкулаў была эксклюзыўна напісана ў 2000-м годзе і надрукавана ў кнізе “Новае стагоддзе” плюс некалькі апошніх працаў аўтара. Кніжка кішэннага фармату разьлічана на зручнае карыстаньне і паўсядзённасьць. |
|
|
Sunday, 18 February 2007 |
|
27 чэрвеня ў Інтэрнэце прэзэнтаваная кніга пра падзеі ў Менску 19-25 сакавіка 2006 году. У кнізе змешчана хроніка масавых пратэстаў, калі ў адказ на абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у цэнтры Менску паўстаў намётавы лягер. Тысячы маладых і сталых грамадзянаў і гасьцей Беларусі выказвалі нязгоду з палітыкай уладаў, надзею на перамены і веру ў вяртаньне краіны на дэмакратычны шлях. |
|
|
Tuesday, 06 February 2007 |
|
Кніга Сяргея Навумчыка пра нядаўняе Беларускае Адраджэньне, якое вярнула незалежнасьць Беларусі, выйшла з друку ў ліпені 2006 году накладам ўсяго адна тысяча асобнікаў. Гэтая кніжка павінна б была зьявіцца даўно, але з-за розных прычынаў выходзіць толькі цяпер са спазьненьнем, у той час калі непрыяцелі беларушчыны (нават лютыя непрыяцелі) супраць якіх мы змагаліся за незалежнасьць Бацькаўшчыны, стварылі ўжо цэлую сваю літаратуру сфальшаваных падзеяў, наперабой пэцкаючы Беларускае Адраджэньне і здабыткі нацыянальнай рэвалюцыі. |
|
|
Tuesday, 06 February 2007 |
|
«Новае стагоддзе» - гэта спэцыяльная сэрыя артыкулаў, напісаная ў асноўным (з рэдкім выключэньнем) у 2001 годзе, у першы год новага XXI-га стагоддзя. Пры напісаньні ставілася акрэсьленая мэта: пазнаёміць чытача з пэўнымі ведамі, фактамі, праблемамі і ідэямі, якія ўзьніклі ў кантэксьце нашага беларускага нацыянальнага жыцьця на працягу апошняга стагоддзя і пераскочылі (разам з намі) у новы храналягічны час. Мяжа стагоддзяў - гэта, вядома, фармальнасьць. Але яна дае нагоду задумацца над існаваньнем. |
|
|