website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Артыкулы
Сьветлая раніца над Беларусьсю (Да дваццацігоддзя БНФ) Адправіць на e-mail
Monday, 20 October 2008
Вырасла ўжо цэлае пакаленьне нашага народу, для якога існуе толькі цяперашняе status quo: незалежная Беларуская Дзяржава. У 1988-91 гадах адбыліся такія вялікія падзеі, што дагэтуль усе намаганьні русіфікатараў, акупантаў і іхных паслугачоў ня могуць зьмяніць гэтага прызнанага сьветам факту. Без перабольшваньня можна сказаць, што для нашых маладых народнае рушаньне тых гадоў зьяўляецца такой жа хрэстаматыйнай клясікай, як штурм Бастыліі для французкай моладзі, аб’яднаньне Нямеччыны Бісмаркам для нямецкай або рэвалюцыя “Салідарнасьці” для польскіх маладых. Гэта ўжо гісторыя, гэта – пласт, які стаў асновай, грунтам для сёньняшняга разьвіцьця нацыі і краіны. Мы, -- непасрэдныя ўдзельнікі тых падзеяў, -- яшчэ не да канца ўсьведамляем гэты гістарызм. Для нас мінулыя дваццаць гадоў ёсьць арганічная частка нашага жыцьця, а не старонка з хрэстаматыі. Нават ня верыцца, што кастрычнік 1988-га – за даляглядам часу. Здаецца, усё было так нядаўна…
 
Нястрачанае сьвята Адправіць на e-mail
Friday, 01 August 2008
27 ліпеня праз 18 гадоў пасьля абвяшчэньня Дэклярацыі аб Дзяржаўным Суверэнітэце галоўныя ініцыятары ды "рухавікі" прадвіжэньня адпаведнага заканадаўчага акту Зянон Пазьняк ды Сяргей Навумчык, якія стаялі тады на чале незалежніцкага руху Беларусі, сустрэліся са сваімі суайчыньнікамі.
 
Моладзь Зьвяртаецца да Грамадзкасьці Сусвета Адправіць на e-mail
Wednesday, 09 April 2008
Зварот моладзевых лідэраў да беларусаў замежжа, да сябраў Беларусі ў свеце
 
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы Адправіць на e-mail
Thursday, 21 February 2008
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 9 гадоў таму.
 
Ліст аб агульнай беларускай справе Адправіць на e-mail
Thursday, 24 January 2008
Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго,  чаго хочам дасягнуць змаганьнем.
 
На шляху да захавання беларускай дзяржаўнасці Адправіць на e-mail
Tuesday, 11 December 2007
Як зараз памятаю, на экзамене па гісторыі Беларусі сярод многіх было наступнае пытанне – “Перыяд фарміравання беларуская дзяржаўнасці і яе асноўныя рысы”. Мабыць, ужо і выкрэслена гэтае пытанне, бо не падабаецца беларускай уладзе ўсе, што застаўляе людзей думаць і разважаць у кірунку да самасвядомасці і незалежнасці.
 
Беларускім уладам не патрэбна актыўная, ініцыятыўная моладзь Адправіць на e-mail
Tuesday, 07 August 2007
Як піша аўтарытэтнае аналітычнае беларускае выданне “Беларусы и рынок”, «за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ўжо трапілі пад крымінальны пераслед 7 актывістаў «Маладога фронту», яшчэ два знаходзяцца ў чаканні суду» (№26 ад 16.07.2007 г., ст. 4).
 
Толькi наперад, “Крамбамбуля”! Адправіць на e-mail
Wednesday, 30 May 2007
Мы ўсе памятаем яе з вуснаў мацi, такую мяккую и светлую. Яна – добрая и вяселая, ласкавая и мiлагучная,  яна заўседы дапамагае нам жыць, паляпшае настрой і дапамагае змагацца з напасьцямі жыцця. Яна – наша ўсе – наша музыка.
 
Што забівае Беларускую нацыю Адправіць на e-mail
Sunday, 01 April 2007
Былая 10 мільённая нацыя адкінута ў паказчыкі 1970-тых гадоў. Накірунак сур'ёзны, і надзвычайна  занепакойвае. Беларуская нацыя, чвэрць якой была трагічна сьцёрта хваляй Другой Сусьветнай вайны, зараз перажывае ўстойлівы заняпад. Адпаведна афіцыйнаму вэбсайту прэзідэнта Лукашэнка, Беларусь мае (-0,06)% прырост насельніцтва з натуральным прыростам насельніцтва ў (-51,5) тысячаў.
 
Чысткі Лукашэнкі Адправіць на e-mail
Wednesday, 21 March 2007
Палітычная тыранія, уціск свабоды, усебаковы ўрадавы кантроль над жыцьцём грамадзянаў, і палітычнае ўмяшальніцтва ў ва ўсе сьферы сацыяльнай дзейнасьці лічацца ліхімі з’явамі ў новым 21-шым стагодзьдзі. Усё цывілізаваныя дэмакратычныя дзяржавы пагарджаюць такімі прыкладамі таталітарызму як у Кубе, дзе Фідэль Кастра, як  галава дзяржавы, галава ўраду, першы сакратар камуністычнай партыі і галоўнакамандуючы ўзброеннымі сіламі, ў сакавіку 2003 года абвясьціў пра свой намер застацца ва ўладзе да канца жыцьця
 
Што трэба ведаць кожнаму беларусу Адправіць на e-mail
Friday, 09 February 2007
Кожны сучасны культурны чалавек перш-наперш павінен ведаць, хто ён такі, якая ягоная мова, народ і край, дзе ён жыве, якая ягоная гісторыя. Ён ад малых дзён павінен умець ужо адказаць на самыя простыя асноўныя пытанні, як прыкладам:
 
Пра што мараць маладыя беларусы Адправіць на e-mail
Thursday, 25 January 2007
Кожны чалавек мае мару, а калі ён малады, мара пра будучыню набывае падкрэсьлена блакітна-ружовы колер. Яна становіцца паходняй, якая вядзе па ростаням жыцьця і не дае забыцца на юнацкія ідэалы. Мара дае сілы й моц трымацца на віхурах дарослага жыцьця. Канешне, для кожнага запаветная мара зьмяняецца з узростам.
 
Аб антыбеларускай палітыцы Расеі і змаганьні супраць яе Адправіць на e-mail
Monday, 22 January 2007
Толькі што прамінуў пік чарговага канфлікту паміж Пуціным і Лукашэнкам. Паступова ўсё вяртаецца да ранейшага інтэграцыйнага маразму, і гэтая палітыка будзе працягвацца далей з абодвух бакоў.
 
Расейскі імпэрыялізм згіне, Беларусь пераможа Адправіць на e-mail
Wednesday, 17 January 2007
Маладыя сябры! Падтрымліваю ваш пратэст супраць антыбеларускай палітыкі Расеі і вашыя дзеяньні ў змаганьні з прамаскоўскім рэжымам на Беларусі. Дванаццаць гадоў антыбеларускай палітыкі і дыктатуры не праходзяць бяссьледна. Наша Бацькаўшчына Беларусь апынулася ў цяжкім стане. Гэта імкнецца скарыстаць цяпер група ўлады ў Маскве.
 
Дзень герояў. Ліст адраджэнцам на ўгодкі Адправіць на e-mail
Sunday, 26 November 2006
Дарагія землякі! Віншую вас у Бацькаўшчыне ў слаўны Дзень слуцкіх герояў Беларусі! Вось прыклад выдатнай і хуткай мабілізацыі на барацьбу з ворагам. Слуцкая брыгада войска Беларускай Народнай Рэспублікі ў колькасьці дзесяці тысячаў жаўнераў (разам з запасам) была створана цягам ўсяго трох дзён і адразу прыступіла да баявых дзеяньняў супраць расейскай “чырвонай арміі”. Гэта сапраўды быў гераічны чын, бо расейскі вораг шматкроць пераважваў у колькасьці і ўзбраеньні. Акрамя таго расейцам, фактычна, спрыяла польскае войска.
 
Мэтодыка вынішчэньня беларускай моладзі Адправіць на e-mail
Monday, 06 November 2006
Па афіцыйных зьвестках, у Менску і рэгіёнах ваенныя камісары антыбеларускага рэжыму ўжо ініцыююць больш як 300 крымінальных справаў за «ухіленьне» прызыўнікоў ад службы.
 
Пакт супраць Беларусі Адправіць на e-mail
Friday, 29 September 2006
Вось “Парыж – Бэрлін – Масква” зноў плянуе свае дзеяньні. 23 верасьня ў Парыжы сабраліся Шырак, Пуцін і Мэркель. Гаспадар, а за ім і госьці ў сваіх прамовах пераконвалі эўрапейцаў, што яны “не ствараюць нейкі адмысловы хаўрус супраць іншых народаў, ня дзейнічаюць насуперак інтарэсаў трэціх краінаў”. У чарговы раз дзьве галоўныя дзяржавы Эўразьвязу вадзілі карагод з крамлёўскім начальнікам. Ды ўсё на тую ж тэму: нафта і газ. Крамлёвец трымаўся ўпэўнена і лагодна запэўніваў, што “энэрганосьбіты будуць паступаць на Захад”. Шырак так узрадваўся, што павесіў на Пуціна ордэн Ганаровага Легіёна. Вышэйшы ордэн Францыі атрымаў арганізатар масавага забойства дзяцей у Беслане.
 
Незалежнасьць і Нацыянальная Асьвета Адправіць на e-mail
Saturday, 23 September 2006
Паважаныя спадарыні і спадары! Вітаю вас на гэтай 27-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ад імя фронтаўцаў і беларускіх адраджэнцаў, якія ў вельмі цяжкіх умовах на Бацькаўшчыне працягваюць змаганьне за Вольную Беларусь!

Вітаю ўсіх прысутных тут ветэранаў Адраджэньня – прадстаўнікоў ваеннай хвалі эміграцыі, а таксама тых беларусаў, якія вымушаныя былі часова пакінуць Бацькаўшчыну з-за перасьледу і антыбеларускай палітыкі.

Вітаю нашых сяброў і прыхільнікаў, нашых беларускіх студэнтаў і гасьцей.
 
Цi выбухнуць «Газпром» з «Лукойлам» на амерыкансай бомбе з беларускiм запалам? Адправіць на e-mail
Tuesday, 29 August 2006
Сёння наўрад цi кагосьцi можна здзiвiць шматлiкiмi фактам парушэньняў правоў чалавека беларускай дзяржавай. Паводле меркаваньняў шматлiкiх праваабаронцаў, сёння судзiцца з дзяржаўнымi службоўцамi ў беларускiм судзе – усё роўна што прывучваць воўка да вегетарыянства. Больш за тое, беларусы практычна пазбаўлены магчымасьцi абараняць свае правы ў мiжнародных судах, напрыклад, у Эўрапейскiм судзе па правах чалавека. Беларускiя апазыцыйныя палiтыкi часцяком гавораць пра нейкую кару, якая, нiбыта, чакае ўсiх парушальнiкаў правоў чалавека на Беларусi. Цiкава тое, што такiя выказы не пазбаўлены юрыдчнага сэнсу.
 
Ці блюзьнерства, ці правакацыя? Адправіць на e-mail
Thursday, 24 August 2006
11-га жніўня газэта “Наша ніва” перадрукавала з нашай фронтаўскай Інтэрнэт-старонкі мой ліст “Яднацца трэба са сваімі”, дзе ў кароткай форме мной растлумачана сутнасьць нацыянальнай здрады беларускаму Адраджэньню той часткі Фронту, якая адкалолася зь Вячоркам, Хадыкам і іншымі і схаўрусавалася з прамаскоўскімі групамі і палітыкамі. У гэтым жа лісьце гаворыцца пра пытаньне аб адказнасьці гэтых людзей перад нацыяй.
 
Сувэрэнны раганосца Адправіць на e-mail
Tuesday, 22 August 2006
Гарачым летам 2006 года пуціскі рэжым знаходзіцца на вяршыні свайго віртуальнага трыумфу. Абаронена не толькі расейская, але і міравая палітычная прастора. Нібыта нашкодзіўшыя вучні, схіляюць шыі лідэры міравых краінаў ды выслухваюць зьдзеклівыя вымовы дрэздэнскага маёра.
 
<< У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 4 5 Наступная > У канец >>

Усяго 64 - 84 з 91





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!

 Kinofest NYC at Ukranian Museum