|
Thursday, 24 August 2006 |
|
11-га жніўня газэта “Наша ніва” перадрукавала з нашай фронтаўскай Інтэрнэт-старонкі мой ліст “Яднацца трэба са сваімі”, дзе ў кароткай форме мной растлумачана сутнасьць нацыянальнай здрады беларускаму Адраджэньню той часткі Фронту, якая адкалолася зь Вячоркам, Хадыкам і іншымі і схаўрусавалася з прамаскоўскімі групамі і палітыкамі. У гэтым жа лісьце гаворыцца пра пытаньне аб адказнасьці гэтых людзей перад нацыяй. |
|
|
Tuesday, 22 August 2006 |
|
Гарачым летам 2006 года пуціскі рэжым знаходзіцца на вяршыні свайго віртуальнага трыумфу. Абаронена не толькі расейская, але і міравая палітычная прастора. Нібыта нашкодзіўшыя вучні, схіляюць шыі лідэры міравых краінаў ды выслухваюць зьдзеклівыя вымовы дрэздэнскага маёра. |
|
|
Monday, 21 August 2006 |
|
18 жніўня 2006 г. Дацкая газэта “Information” піша пра новую ініцыятыву Дацкай Народнай партыі. Скандынаўскія нацыяналісты распачалі шырокую грамадзка-палітычную кампанію за прыняцьце новага закону аб дацкай мове, паводле якога афіцыйныя ўстановы павінны будуць выконваць усе пісьмовыя матэрялы і дакумэнтацыю толькі на дзяржаўнай дацкай мове. Газэта друкуе некалькі прыкладаў цяперашняй бюракратычнай “навамовы”, шчодра перасыпанай амэрыканскімі і ангельскімі “пантовымі” слоўцамі. |
|
|
Saturday, 19 August 2006 |
|
Апошнім часам на нашу фронтаўскую э-по і на маё імя пачасьціліся лісты маладых беларусаў, якія хочуць даведацца, што сталася з Народным Фронтам, чаму раскалоўся, чаму змалела ягоная сіла і палітычныя ўплывы. Шмат каго бянтэжыць рэзкая крытыка з нашага боку цяперашняй “кааліцыйнай апазыцыі” і крытычныя ацэнкі дзеяньняў яе ўдзельнікаў і асобаў. Вось тыповыя пытаньні: |
|
|
Thursday, 10 August 2006 |
|
Аказваецца для сябе, ва ўнутранным ужываньні яны даўно ўжо карыстаюцца акупацыйнай сымволікай — сьцягам і гэрбам Расеі. У лукашысцкай “палаце”, якую яны выстаўляюць нібыта парлямантам, даўно вісяць расейскі сьцяг і двугаловы расейскі імпэрскі гэрб. Дванаццаць гадоў беларусы пра гэта ня ведалі. Бо антыбеларускі рэжым не афішуе свайго ўнутраннага жыцьця. Але гэта не было і вялікім сакрэтам. Шмат хто бачыў. |
|
|
Thursday, 10 August 2006 |
|
Пра тое, наколькі зьмянілася жыцьцё ў Беларусі за апошнія дванаццаць гадоў, піша ў сваім лісьце на “Свабоду” Мікола Канаховіч з Пружанаў. “На гэта пытаньне я адказваю з болем у сэрцы й са сьлязьмі на вачах. Памятаю той цёплы сонечны дзень, калі ўпершыню ў нашым мястэчку над будынкам райвыканкаму ўзьнімалі бел-чырвона-белы сьцяг. На плошчы сабралася шмат людзей. Хто радаваўся, хто лаяўся, хто – пазяхаў. |
|
|
Thursday, 10 August 2006 |
|
Галоўныя рысы яго характару — гарачы патрыятызм і надзвычай высокае пачуцьцё ліцьвінскага гонару — на ўсю поўніцу выявіліся яшчэ ў раньнім юнацтве ў Віленскім калегіюме айцоў-езуітаў. Ужо тады яны, гэтыя рысы, няраз рабіліся прычынаю сьмешных, трагікамічных, а часам і драматычных падзеяў і ўчынкаў. Калі, да прыкладу, шкаляры, падзяліўшыся на “ліцьвінаў” ды “маскалёў”, гулялі ў вайну, і Тадэвушу выпадала быць “ліцьвінам”, ён заўсёды апынаўся ў ліку пераможцаў. Затое, калі ў выніку лёсаваньня мусіў ваяваць на баку “маскалёў”, мог саступіць нават найслабейшаму суперніку-“ліцьвіну”. Праз колькі гадоў Рэйтан убачыць у доме сваёй нявесты партрэт расейскага імпэратара Пятра І і адразу абвесьціць пра намер адмовіцца ад шлюбу. |
|
|
Sunday, 06 August 2006 |
|
6 жніўня 2006 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” таксама паведамляе пра музэйны скандал. Але сутнасьць канфлікту і афарбоўка паведамленьня зусім іншыя чым у расейцаў (маецца на ўвазе кража музэйных рэчаў ў Пецярбургу). У сувязі з судовай справай імёны не паведамляюцца. Аднак стала вядома, што нашчадак аднаго з вязьняў Асьвенцыму патрабуе ад дырэкцыі мэмарыяльнага музэя ў Асьвенцыме аддаць ягонай сям’і чамадан з экспазіцыі музэя. |
|
|
Sunday, 06 August 2006 |
|
5 жніўня 2006 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” публікуе рэпартаж маладой журналісткі Агне Друмяліте са Славеніі. Вялікая група летувіскай моладзі аўтастопам падарожнічае па маршруце Вільня – Стамбул. Па дарозе яны знаёмяцца зь людзьмі, гарадамі, музэямі, традыцыямі. Пасьля Польшчы, Аўстрыі і Славеніі іхны шлях пройдзе праз Босьнію, Чарнагорыю, Албанію і Грэцыю. |
|
|
<< У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 Наступная > У канец >>
|
| Усяго 99 - 107 з 107 |