|
Friday, 06 November 2009 |
|
8 лістапада а чацьвёртай гадзіне дня (4.00 р.м.) Рускім музэі сучаснага мастацтва ў Джэрсі-Сіці* адбудзецца адкрыцьцё двух пэрсанальных выстаў беларускіх мастакоў - “Абярэг” Ягора Батальёнка і "Мае Мары" Аляксея Марачкіна. |
|
|
Tuesday, 03 November 2009 |
|
Сардэчна запрашаем вас на незвычайную вечарыну - шоў, прымеркаванае да выхаду альбома беларускай сьпявачкі OLYIA (Global Beat ENT). Выступ беларускі з чароўным голасам адбудзецца ў чацьвер 12-га лістапада а палове на сёмую вечара (6.30 р.м.) у клюбе DROM, што ў Манхэтане. |
|
|
Tuesday, 03 November 2009 |
|
З 29 кастрычніка па 5 лістапада ў гарадзкой ратушы Осла праходзіць выстава беларускіх мастакоў нон-канфармістаў «Мастацтва супраць дыктатуры». |
|
|
Tuesday, 03 November 2009 |
|
6 лістапада ўвечары а восьмай гадзіне (8.00 р.м.) у грамадзкім цэнтры “Полацак”* у мястэчку Стронгсвіль штата Агаё адбудзецца адкрыцьцё выставы “Абярэг” беларускага мастака Ягора Батальёнка і сустрэча з Алесем Марачкіным. Ён таксама прадставіць шэраг сваіх твораў, што прымуць удзел у вандруючай выставе “Мастацтва супраць дыктатуры”, якая 23 лістапада, пераехаўшы з нарвэскага парлямэнту ў Осла, адкрыецца ў Кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне. |
|
|
Tuesday, 03 November 2009 |
|
25 кастрычніка дзень у будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага адбылася сустрэча з грамадзкім дзеячам Паўлам Марозавым – сябрам Рады БНР, заснавальнікам супольнасьці “Трэці Шлях”, стваральнікам сатырычнай анімацыі “Мультклуб”, аўтарам канцэпцыі “Пакаленьне Адраджэньня”. |
|
|
Sunday, 01 November 2009 |
|
25 кастрычніка ў Беларускім музэі ў Нью Ёрку адкрылася выстава Ягора Батальёнка “Абярэг”. У грамадзкай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне ў прысутнасьці каля пяцідзесяці чалавек было прадстаўлена 26 твораў з беларускімі краявідамі, якія мастак прывез з Радзімы.
|
|
|
Monday, 19 October 2009 |
|
25 кастрычніка пасьля традыцыйнай нядзельнай Багаслужбы а палове на першую (12.30 а.м.) у грамадзкай залі Сьвятога Кірылы Тураўскага адбудзецца адкрыцьцё выставы беларускага мастака Ягора Батальёнка. |
|
|
Monday, 19 October 2009 |
|
25-га кастрычніка ў нядзелю пасьля адкрыцьця выставы Рыгора Батальёнка, якая распачнецца ўдзень а палове на першую (12.30 а.м.), у грамадзкай залі беларускай царквы ў Брукліне* адбудзецца сустрэча з грамадзкім дзеячам Паўлам Марозавым. |
|
|
Tuesday, 22 September 2009 |
|
20 верасьня ў грамадзкай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася імпрэза, прысьвечаная Натальлі Арсеньневай, дзень народзін якой адзначаўся як раз у мінулую нядзелю. Шмат гадоў імя Натальлі Арсеньневай заставалася пад забаронай на Беларусі. Яе творчасьць не вывучалі ў Беларускіх школах. Больш за тое, яе савецкая ўлада, як і шмат каго з дзеячоў Беларускага Адраджэньня і Беларускай пасьляваеннай эміграцыі, запісала ў сьпіс "ворагаў народа". |
|
|
Monday, 21 September 2009 |
|
Вечарам 16 верасьня ў Вашынгтонe Georgetown University Theater і Performance Studies Program, пры ўдзеле Woolly Mammoth Theatre Company і грамадзянскай ініцыятывы "Мы помним" прадставілі ў ЗША прэм'еру спектакля Беларускага "Свабоднага тэатра" "Спасьцігаючы каханьне". |
|
|
Friday, 18 September 2009 |
|
Запрашаем усіх, хто знаходзіцца ў Нью-Ёрку і навакольлі прыняць удзел у імпрэзе, якая адбудзецца 20 верасьня ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне (адрэса: 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217). |
|
|
Sunday, 13 September 2009 |
|
12 верасьня каля будынку ААН у Нью-Ёрку сябрамі Беларускага Моладзевага руху Амэрыкі была зладжана акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. |
|
|
Thursday, 10 September 2009 |
12 верасьня а першай гадзіне дня пройдзе пікет каля ААН Сябры Беларускага Молдзевага руху Амэрыкі заклікаюць усіх Беларусаў Ню-Ёрку і ваколіцаў прыняць удзел у пікеце, які адбудзецца каля будынку ААН у Ню-Ёрку ў суботу 12 верасьня а першай гадзіне дня (1 р.м.). |
|
|
Friday, 28 August 2009 |
|
23 жніўня ў грамадзкай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага што ў Брукліне прайшло адкрыцьцё выставы мастака Сэржа Ардэна "Натурморт". |
|
|
Monday, 17 August 2009 |
15 жніўня, як і заўсёды ў суботу, беларуская грамада Ню-Ёрку і ваколіцаў працягнула працаваць у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. На гэты раз мужчынская палова была занятая падрыхтоўкай бакавога дворыку Царквы ў належны стан для заліўкі бетоннага пакрыцьця. Мужчыны прыбріралі пляцоўку перад Саборам і з левага боку, а таксама даставілі з крамы будаўнічыя матэрыялы – пясок, цэмэнт ды граві, каб заняцца заліўкай ў адны з наступных выходных. Жанчыны ж падрыхтавалі царквоўную залю да нядзельнага набажэнсвта і прыгатавалі смачны абед. |
|
|
Tuesday, 11 August 2009 |
Паважанае кіраўніцтва Шведскага радыё і Інгемар Лёфгрэн, праграмы "Радыё Швецыя" на беларускай мове - значна больш, чым проста навіны. 70% насельніцтва Беларусі ніколі не былі за мяжой і таму не маглі бачыць, як функцыянуе дэмакратычнае грамадства. Беларускія праграмы даюць магчымасць беларусам даведацца пра жыццё ў Еўропе, якое будуецца на дэмакратычных законах - гэта тое, чаго не хапае жыхарам ізаляванай краіны. |
|
|
Monday, 10 August 2009 |
|
9 жніўня пасьля нядзельнай літургіі ў Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага што ў Брукліне ды прэзэнтацыі, у якой распавядалася пра дзейнасьць БелМузэю ў Ню-Ёрку, сябры Беларускага Моладзева Руху Амэрыкі свой насычаны на падзеі дзень працягнулі каля будынку ААН. Тут прайшла акцыя падтрымкі палітычных вязьняў, якія, нягледзячы на абвешчаную афіцыйнымі ўладамі Беларусі “лібэралізацыю”, працягваюць на Радзіме пакутаваць ад перасьледу з боку розных структур. |
|
|
Tuesday, 04 August 2009 |
9 жніўня пасьля чарговай нядзельнай богаслужбы ў грамадскай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага сябры Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі прапанавалі нашай грамадзе прэзэнтацыю, у якой распавялі пра дзейнасьць БелМузэю ў Ню-Ёрку. |
|
|
Monday, 03 August 2009 |
|
У Ню-Ёрку 2 жніўня пасьля нядзельнай царкоўнай службы ў грамадскай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, што ў Брукліне, адбылася сустрэча Зянона Пазьняка і Сяргея Навумчыка з беларускай мясцовай грамадою. Выступоўцы расказалі прысутным пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся напрыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. |
|
|
Monday, 03 August 2009 |
|
Сябры Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі запрашаюць ініцыятыўных беларусаў далучацца да працы па рэстаўрацыі будынку беларускага Сабору ў Брукліне ды наведваць мерапрыемствы, што ладзяцца Беларускім Музэем. |
|