|
Friday, 06 June 2008 |
Шаноўныя сябры! 4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА, меўся здаваць апошні выпускны экзамэн, але яго не дапусьцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя Івана, за імкненьне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова В. І. і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М. Яны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела адукацыі Менрайвыканкама ануліраваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў Івана Шылы, за што былі звольнены з працы. |
|
|
Sunday, 01 June 2008 |
15 чэрвеня ў 21:00 у грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца паказ фільму "Дзень Волі" рэжыссёра Юрыя Хашчавацкага. На паказе будуць прысутнічаць рэжыссёр гэтага фільму і прадюсар фільма "Плошча" Марыянна Каат. Жадаючыя змогуць задаць пытаньні стваральнікам. |
|
|
Friday, 23 May 2008 |
|
1 Другі год свайго існаваньня Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі працягваў аб’яднаньне і супрацоўніцтва з беларускай моладзьдзю па ўсім сьвеце. Сумесна з моладзевымі арганізацыямі Бунт, Ініцыятыва, Паветра, Погляд і Трэці Шлях быў падпісаны маніфест “Час Перамагаць!” мэтай якога зьяўлецца аб'яднаньне апазіцыйных сілаў для перамогі над рэжымам А. Лукашэнкі. Стратэгія змаганьня прадугледжвае дыялог з людзьмі, выпрацоўку агульнага бачаньня ў адносінах да будучыні нашай краіны, заснаванай перадусім на беларускіх інтарэсах. |
|
|
Friday, 23 May 2008 |
|
Нарэшце надыйшоў доўгачаканы дзень, да якога рыхтавалася ўся Беларуская Аўтакэфальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) у эміграцыі - адбылася хіратонія (высьвячэньне) архімандрыда Сьвятаслава ў епіскапы (сьвецкае імя – Вячаслаў Логін). |
|
|
Saturday, 26 April 2008 |
26 красавіка ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў дэманстрацыю прысвечаную 22-й гадавіне тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, нанесла непапраўныя страты нашай краіне.
|
|
|
Friday, 25 April 2008 |
|
20-га красавіка ў грамадзкай царкоўнай залі Катэдральнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага (Brooklyn, 401 Atlantic Avenue) адбылася прэзэнтацыя кніг: |
|
|
Thursday, 10 April 2008 |
|
20-га красавіка ў грамадзкай царкоўнай залі Катэдральнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага (Brooklyn, 401 Atlantic Avenue) адбудзецца прэзэнтацыя кніг: Зянона Пазьняка – “Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990 – ІІІ.1996)” і Галіны Пазьняк “Беларусь у сэрцы”. |
|
|
Monday, 07 April 2008 |
|
Прайшоў ужо 22 год пасьля трагічнай для Беларусі даты – 26 красавіка. Найбуйнейшая ў гісторыі тэхнагенная катастрофа нанесла непапраўныя страты нашай краіне. Прыкладна 2/3 радыеактыўных выкідаў аселі на нашай зямлі, забрудзіўшы прыкладна пятую частку тэрыторыі з 20% насельніцтва. Амаль усю Беларусь накрыла першая хваля кароткажыцьцёвых радыенуклідаў, частку якіх асаджалі на нашай тэрыторыі прымусова, каб не пайшлі на Маскву. Усё рабілася пад прыкрыцьцём злачыннай сакрэтнасьці, і людзі не маглі абараніцца ад гэтага ўдару. |
|
|
Tuesday, 25 March 2008 |
|
Ад імя Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі віншуем усіх суайчыньнікаў з вялікім нацыянальным сьвятам 25 сакавіка - Днём Волі! 25 сакавіка зьяўляецца для беларусаў знакавай, вызначальнай датай ХХ–га стагоддзя і ў цэлым ва ўсёй гісторыі Беларускай нацыі. Нічога няма важнейшага ў жыцьці нацыі як дасягненьне ёю незалежнасьці і стварэньне нацыянальнай дзяржавы. Такая падзея ўваходзіць ў вечнасьць. Яна грунт, на якім стаім, і пуцяводная зорка па якой ідзем. |
|
|
Tuesday, 25 March 2008 |
|
Дарагія землякі-беларусы, паважаныя фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам – Днём Незалежнасьці! |
|
|
Tuesday, 25 March 2008 |
|
Дарагія Суродзічы! Вітаю Вас зь вялікім Юбілеем у жыцыці беларускага народу: дзевяностымі ўгодкамі абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. |
|
|
Tuesday, 25 March 2008 |
|
За апошні год абвастрылася варожасьць паміж сёньняшнім кіраўніцтвам Нью-Ёрскага Аддзелу БАЗА, а менавіта сп. В. Зайкам, і парафіяй Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Апошні раз такая варожасьць існавала 25 гадоў таму, калі так званыя “палітыкі”, не зважаючы на закон, хацелі перавыбраць кіраўніцтва Царквы й пазбавіць Мітрапаліта Андрэя ягонай духоўнай апекі над парафіяй. У судзе закон аказаўся важны й тыя “палітыкі” прайгралі суд і адыйшлі. |
|
|
Monday, 24 March 2008 |
|
У нядзелю, 23 сакавіка, беларуская моладзь у Нью-Ёрку правяла дэманстрацыю каля будынку штаб-кватэры ААН. Пасьля адбыліся сьвяточныя імпрэзы да 90-х угодкаў БНР, у Беларускім музэі ў Нью-Ёрку адкрылася новая мастацкая выстава, амэрыканскія беларусы ўзялі таксама ўдзел у нацыянальнай дыктоўцы. |
|
|
Tuesday, 11 March 2008 |
|
23 сакавіка запрашаем усіх на сьвяточную дэманстарцыю прысьвечанаю 90 - годдзю аб'яўленьня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якая распачнецца а 10 гадзіне раніцы ля будынка ААН і працягнецца да 11:30.( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue) 760 United Nations Plaza New York City, NY 10017, USA |
|
|
Thursday, 06 March 2008 |
|
4 сакавіка ў Таліне скончыўся кангрэс новай дыяспары Эўропы і ЗША, а таксама прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. У ім узялі ўдзел дэлегаты з больш як 25 розных арганізацыяў, партыяў і груп. Гэта – актыўныя маладыя беларусы з Беларусі, ЭЗ і ЗША, якія зацікаўленыя ў супрацоўніцтве паміж сабою. Прысутнічалі таксама ганаровыя госьці, прадстаўнікі старэйшага пакаленьня беларускай дыяспары і беларускай палітычнай і культурнай эліты: Зянон Пазьняк, Алесь Шатэрнік і Якуб Гутман. |
|
|
Thursday, 06 March 2008 |
|
Гэта ордэн Свабоды імя Кастуся Каліноўскага, зроблены з бронзы скульптурам Алесем Шатэрнікам. На ордэне – выява Кастуся Каліноўскага, на звароце надпіс: "Жыві ў свабодзе!". |
|
|
Thursday, 21 February 2008 |
|
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла зьвярнулася да беларусаў свету з нагоды сьвяткаваньня ў Беларусі 25 сакавіка. |
|
|
Saturday, 16 February 2008 |
24 лютага ў 2:30 у грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца паказ фільму "Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг." рэжыссёра Антося Цялежнікава.
|
|
|
Saturday, 26 January 2008 |
|
10-га лютага Беларускі Мaладзёвы Рух Амэрыкі правёў вялікую дэманстрацыю ў абарону маладых актывістаў Беларусі, якiя рэпрэсаваны сучасным таталітарным рэжымам. |
|
|
Monday, 21 January 2008 |
|
10-га лютага, у грамадскай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларускі Музэй у Нью Ёрку адчыніў пэрсанальную выставу беларускага мастака Аляксандра Грыгор'ева. У ЗША мастак выстаўляецца ўпершыню. На выставу здолеў прывезьці толькі частку сваіх твораў. Два з іх ён ахвяраваў музэю. |
|