website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Навіны
У НЬЮ-ЁРКУ АДЧЫНІЛАСЯ ПЕРСАНАЛЬНАЯ ВЫСТАВА АЛЕСЯ ШАТЭРНІКА "СОНЦАКРЫЖ" - ФОРМА, КОЛЕР, СЛОВА. Адправіць на e-mail
Tuesday, 20 January 2009
18 студзеня ў 12.30  Беларускі музэй ў Нью-Ёрку прадставіў пэрсанальную выставу вядомага беларускага скульптара і мастка  Алеся Шатэрніка "СОНЦАКРЫЖ".
 
ПЭРСАНАЛЬНАЯ ВЫСТАВА АЛЕСЯ ШАТЭРНІКА "СОНЦАКРЫЖ" - ФОРМА, КОЛЕР, СЛОВА. Адправіць на e-mail
Thursday, 08 January 2009
18 студзеня ў 12.30 ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantic Ave., Brooklyn,  N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы "СОНЦАКРЫЖ" і сустрэчa з вядомым беларускім скульптарам  і мастком Алесем Шатэрнікам , які акрамя твораў выяўленчага мастацтва прэзэнтуе ,  выдадзеную ў Менску, сваю новую Кнігу-альбом ,, СОНЦАКРЫЖ ,, Альбом складаецца з трох  часткаў- Форма, Колер, Слова. Як  вызначае  аўтар сваю творчасьць -,,Жывапіс, гэта дзьвухмерная прастора, скульптура- трохмерная,   а паэтычнае Слова выходзіць па замежы гэтых прастораў і набліжаецца да чацьвертага вымярэньня- Боскага Слова  -,, Напачатку было Слова..."
 
НОВЫЯ ТВОРЫ БЕЛАРУСКАГА МАСТАКА ЯЎГЕНА ШАТОХІНА Адправіць на e-mail
Sunday, 14 December 2008
14  сьнежня  2008году,  ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantyk Ave., Brooklyn,  N.Y.,  працягвае  працаваць  пэрсанальная  выстава  Беларускага  Яўгена  Шатохіна  "Мая  і  твая  Беларусь",  куды  дадаліся  новыя  творы  мастака.  Гэта  малюнкі  зробленыя  пад  час  яго  побыту  ў  Нью-Ёрку.  Менавіта  ў  Нью-Ёрку  распачата новая  нізка пад  умоўнай  назвай  "Беларуская  Амэрыка".  Мясьціны  звязаныя  зь  імям  Тадэвушка  Касьцюшкі – гэта  ёсьць  лейтматыў  новых  твораў  Яўгена  Шатохіна. Трапілі  ў  экспазыцыю  некалькі  партрэтаў  дзеячоў  сучаснай  эміграцыі. Таксама  экспануецца  адзін  з  варыянтаў  партрэта  КанстанцінаАстрожскага  (Ворша.Ноч  перад  бітвай),  над  якім  мастак  працуе  не  першы  год.
 
Са сьвятам, Беларусы Канады! Адправіць на e-mail
Monday, 01 December 2008
Беларускія імігранты, якія прыехалі ў Канаду пасьля заканчэньня Другой Сусьветнай вайны, у 1948-м годзе стварылі арганзацыю, мэтай якой былі дапамога беларусаў адзін аднаму на новым месцы жыцьця, захаваньне і разьвіцьцё сваіх нацыянальных гістарычных, мастацкіх ды рэлігійных традыцыі, падтрымка і распаўсюджаньне беларускай культуры, прадстаўніцтва беларускіх інтарэсаў за мяжой краіны, удзел у мерапрыемствах, накіраванаых на папулярызацыю беларускай справы, перадача ведаў нашчадкаў - Згуртаваньне Беларусаў Канады.
 
УШАНАВАНЬНЕ ГЕРОЯЎ СЛУЦКАГА ЎЗБРОЙНАГА ЧЫНУ Адправіць на e-mail
Monday, 01 December 2008
29 лістапада 2008году,  на  беларускіх  могілках  у Іст Брансвіку,  штат Нью  Джэрсі,  была  адпраўлена  паніхіда  па  змагарах  Слуцкага  Ўзбройнага  Чыну,  якую  адправіў  пратаярэй а. Зінові.  Пасьля  асьвечаньня    крыжа   і вянка,  вянок быў   усталяваны  ля  абэліску  усім  загінуўшым   у  змаганьні  за  вольную  Беларусь.  З прамовай  перад прысутнымі  выступіў
 
60-годзьдзе ўтварэньня Згуртаваньня беларусаў Канады Адправіць на e-mail
Thursday, 20 November 2008
Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас адсьвяткаваць разам 60 -годзьдзе ўтварэньня Згуртаваньня беларусаў Канады! Сьвяткаваньне адбудзецца ў нядзелю, 30 лістапада 2008 г. а 12-й гадзіне дня ў памяшканьні Гарадзкой управы (City Hall) па адрасе: 100 Queen Street West.
 
Ад Тваёй і Маёй да Нашай Беларусі Адправіць на e-mail
Monday, 17 November 2008
16 лістапада а 13-й гадзіне ў будынку Катэдральнага Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у памяшканьнях якога пасьля працяглага рaмонту распачаў працу Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, адбылося адкрыцьцё выставы вядомага беларускага мастака-графіка Яўгена Шатохіна "Мая і Твая Беларусь".
 
Дзяды у Ню-Ёрку Адправіць на e-mail
Monday, 03 November 2008
У нядзелю 2-га лістапада Беларускі моладзевы рух Амэрыкі каля будынку ААН у Ню-Ёрку правёў мітынг-пікет прысвечаны Дзядам – дню памяці продкаў. Ў акцыі ўдзельнічала ў асноўным беларуская моладзь з розных штатаў Амэрыкі.
 
Вечар Беларускай культуры ў Вашынгтоне Адправіць на e-mail
Friday, 31 October 2008
21 кастрычніка ў Джорж Мэйсан універсітэце адбыўся вечар беларускай культуры. Спачатку быў паказаны фільм "Дзень Волі" Юрыя Хашчавацкага.
 
Мітынг жалю да Дзядоў - ля будынку ААН у Ню-Ёрку 2 лістапада Адправіць на e-mail
Wednesday, 29 October 2008
У нядзелю 2-га лістапада Беларускі моладзевы рух Амэрыкі каля будынку ААН у Ню-Ёрку праводзіць жалобны мітынг у гонар шанаваньня памяці ахвяраў сталінскага рэжыму.
 
Беларускі Фэстываль (Фота) Адправіць на e-mail
Tuesday, 21 October 2008
У нядзелю, 5 кастрычніка 2008 году, адбылась Сьвятая Літургія, якую адправіў мітрафорны пратаярэй Міхайло. Па заканьчэньні Літургіі ўсёй царквой віньшавалі з юбілеем Васіля Кузьменка. А на вуліцы кішэў кірмаш. Т. Красоўская прадавала нашы нацыянальныя стравы, дапамагалі ёй: Святлана, Яўген Баталей, Кася ды Мікола Салавей, Юля Лапета. Сувэніры прадавалі ды знаёмілі гасьцей з гісторыяй нашай царквы маладыя людзі: Ксеня Капытка, Лена Грышкевіч ды Сяргей. Дзякуй усім.
 
Падрыхтоўка да Беларускага Фэстываля (фота) Адправіць на e-mail
Sunday, 19 October 2008
27 верасьня 2008 году, у суботу, брыгада рамонтнікаў даводзіла да патрэбнага выгляду памяшканьні ў падвале, другія прыбіралі царкву і грамадзкую залю, сястрынства рабіла закупкі харчоў на пачастункі і на кірмаш.
 
БЕЛАРУСКІ ФЭСТЫВАЛЬ ў Нью-Йорку Адправіць на e-mail
Saturday, 04 October 2008
Парахвіяльная Рада, Сястрынства Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне да Рада Беларускага Музэя ў Нью-Йорку запрашаюць Вас на БЕЛАРУСКІ ФЭСТЫВАЛЬ, які адбудзецца ў нядзелю, 5 кастрычніка 2008 году, пасьля Сьвяточнай Літургіі.
 
Беларусы Амэрыкі ў дзень "выбараў" у "палатку" зьвярнуліся да Буша, Абамы ды МакКейна Адправіць на e-mail
Wednesday, 01 October 2008
Актывісты руху падчас акцыі пратэсту паставілі подпісы пад зваротам да прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Джорджа Буша, а таксама кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду сэнaтараў Джона Макэйна і Барака Абамы з заклікам аб нерпызнанні сфальшаваных дыктарскім рэжымам выбараў у парлямэнт.
 
ДА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ - ПРАЗ БАЙКОТ-2008. Вашынгтон (Фатаздымкі) Адправіць на e-mail
Monday, 29 September 2008
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі зарганізаваў акцыю супраць фальсіфікацыі вынікаў «парламенцкіх выбараў».
 
ДА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ - ПРАЗ БАЙКОТ-2008. Нью-Йорк (Фатаздымкі) Адправіць на e-mail
Sunday, 28 September 2008
28 Верасеня ў адзін час з людзьмі Беларусі, што выйшлі на пляц Каліноўскага ў Менску, ля будынку ААН у Ню-Ёрку і каля Беларускай амбасады ў Вашынгтоне Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі ладзіў дэманстрацыі пратэсту супраць ілжывых парламенцкіх выбараў у межах кампаніі "Байкот 2008".
 
Пэрсанальная выстава Ўладзімера Новака: "Зімнія Матывы" Адправіць на e-mail
Wednesday, 17 September 2008
Увага! 5-га Кастрычніка а 12-й гадзіне ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantyk Ave.,  Brooklyn,  N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы "Зімнія Матывы" вядомага ў сьвеце беларускага мастака Ўладзімера Новака. Будзе прадстаўлена рэтраспэктыва карцінаў арыгінальнага мастацтва за апошнія гады творчасьці мастака.
 
ДА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ - ПРАЗ БАЙКОТ-2008 Адправіць на e-mail
Thursday, 11 September 2008
Яшчэ толькі пачыналася парлямэнцкая кампанія, ды ўжо тады, амаль адразу пасьля яе старту - калі да дня «выбараў» было шмат часу - стала відавочным, што ніякага дэмакратычнага волевыяўленьня падчас «галасаваньня» ня будзе, а «палатка» як была «палаткай», так і застанецца ёю.
 
У штаце Агаё прайшла 28-ая Сустрэча беларусаў замежжа (Фатаздымкі) Адправіць на e-mail
Thursday, 04 September 2008
30-31 жніўня ў беларускім грамадскім цэнтры “Полацак” што ў амерыканскім Стрронгсвілі недалёка ад Кліўленду прайшла 28-ая Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі.
 
РЭЗАЛЮЦЫЯ 28-Й СУСТРЭЧЫ БЕЛАРУСАЎ ПАЎНОЧНАЙ АМЭРЫКІ Й КАНФЕРЭНЦЫІ “ГОД БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ” Адправіць на e-mail
Wednesday, 03 September 2008
Аб абароне мовы, культуры, свабоды і незалежнасьці Беларусі
 
Адпачынак у Родным Куце і на рацэ Дэлавэр (Фатаздымкі) Адправіць на e-mail
Thursday, 28 August 2008
16-17 красавіка Беларускім моладзевым рухам Амерыкі было арганізавана падарожжа на раку Дэлавэр і ў Родны Кут.
 
<< У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > У канец >>

Усяго 106 - 126 з 238





Бясплатны хостынг