|
Навіны
|
Thursday, 16 April 2009 |
GLOBAL BEAT ENTERTAINMENT і беларуская спявачка Воля (OLYIA) шчыра запрашаюць усіх на канцерт і прэзентацыю новага дыска спявачкі, што адбудуцца 15-га траўня, 2009. |
|
|
Sunday, 12 April 2009 |
|
26 красавіка запрашаем усіх на Чарнобыльскі шлях, які пачнецца а 1 гадзіне дня ля будынка ААН.( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue) |
|
|
Monday, 06 April 2009 |
|
Выстава "Мастацтва супраць дыктатуры" працягвае свае вандраванне па ЗША. Нагадаем, што аднаіменныя выставы ўжо адбыліся ў Эстонскім парламенце (Таліне, Эстонія), у Фондзе Маршала (Вашынгтон) і ў Беларускім Музэі (Нью Йорк, ЗША). На гэты раз свае памяшканне для выставы ветліва прапанаваў Фонд амерыканскіх даследванняў (Fund for American Studies) у Вашынгтоне. Наведвальнікамі мерапрыемства былі студэнты розных краін, якія навучаюцца ў Амерыцы і супрацоўнічаюць з вышэй названым фондам. |
|
|
Sunday, 29 March 2009 |
|
Раніцай 25 сакавіка, у дзень абвяшчэння незалежнасці БНР, у старым горадзе Таліна прайшло ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на будынку па вуліцы Вене 19 дзе з 1920 па 1925 год знаходзілася Ваенна-Дыпламатычная місія БНР у Эстоніі пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта Алега Карчак-Крыніца-Васількоўскага. |
|
|
Tuesday, 24 March 2009 |
|
22 сакавіка перад будынкам штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбылася сьвяточная акцыя, прымеркаваная да 91-х угодкаў aбвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі сабраў разам маладых беларусaў з Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі і Вашынгтону пад лёзунгамі «Магутны Божа». Потым быў зачытаны зварот Старшынi Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы да беларускага народу. У гэты ж час у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Брукліне праходзіла Сьвяточнае багаслужэньне. |
|
|
Saturday, 21 March 2009 |
|
Дарагія суродзічы‑беларусы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі маю гонар вітаць Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, угодкамі абвешчаньня 25 сакавіка 1918 году незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якія мы называем Днём Волі. |
|
|
Friday, 13 March 2009 |
|
Гэта вялікі тэрмін для нас! Самыя дапытлівыя сябры праекту закідалі нас пытаннямі. ЯК усё пачыналася? Мала хто з нас можа аднавіць у памяці, як гэта пачыналася! Узгадваецца толькі зіма 2007...Пачыналася ўсё з ідэі, а потым наша воля вяла нас па правільнаму шляху: хутка ўбачылі на моладзевым сайце банэр "Зрабі беларускі сайт" і, націснуўшчы на яго, апынуліся на старонцы Беларускага моладзевага руху Амерыкі. Гэта сайт беларусаў, якія альбо ў свой час выехалі ў Амерыку на сталае месца жыхарства, альбо ўжо нарадзіліся там. Яны патрыёты сваёй Радзімы, якія пры магчымасці дапамагаюць сваёй Беларусі. Яны абралі свой шлях і спрыяюць усім жадаючым ствараць беларускія сайты, набываючы хостынг і дамены. |
|
|
Wednesday, 11 March 2009 |
Запрашаем усіх беларусаў, якія пражываюць паблізу Ню-Ёрку, прыняць удзел у адзначэньні нашага нацыянальнага сьвята Дня Волі. |
|
|
Thursday, 19 February 2009 |
|
15 лютага ў Беларускім музэі ў Ню-Ёрку, што месьціцца ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, адбылося адкрыцьцё выставы Алеся Марачкіна "Мае мары". Пасьля ранішняй нядзельнай службы ў Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне Уладыка Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Сьвятаслаў благаславіў адкрыцьцё выставы і пачастунак для яе наведвальнікаў. |
|
|
Tuesday, 10 February 2009 |
|
7 лютага ў Ню-Ёрку а 14-й гадзіне ў дзень, калі актывісты Іван Шыла, Франак Вячорка і Зьміцер Хведарук прымалі прысягу ў беларускім войску, Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правёў 90-хвілінную акцыю падтрымкі маладзёнаў і выказаў сваё "супраць" палітычнаматываваным прызывам, якія ладзяцца на Беларусі. Каля будынку ААН пад шматлікімі бел-чырвона-белымі сьцягамі сабралося больш за паўсотні чалавек. |
|
|
Thursday, 05 February 2009 |
|
У нядзелю 15 лютага У Ню-Ёрку ў Беларускім музэі (адрэса: 401 Atlantic Ave., Brooklyn, N.Y.) адбудзецца адкрыцьцё пэрсанальнай выставы Аляксея Марачкіна і сустрэча з самім мастаком. Пачатак а 12.30. |
|
|
Friday, 30 January 2009 |
|
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі зьвяртаецца з заклікам да беларусаў Амэрыкі і іншых краін падтрымаць беларускіх моладзевых актывістаў Івана Шылу, Франака Вячорку і Зьміцера Хведарука, выступіць разам супраць палітычнаматываваных прызываў у войска беларускіх грамадзян ды правесьці акцыю ў падтрымку маладзёнаў каля беларускіх амбасадаў у розных краінах сьвету ды каля будынку ААН у Ню-Ёрку. |
|
|
Tuesday, 20 January 2009 |
|
18 студзеня ў 12.30 Беларускі музэй ў Нью-Ёрку прадставіў пэрсанальную выставу вядомага беларускага скульптара і мастка Алеся Шатэрніка "СОНЦАКРЫЖ". |
|
|
Thursday, 08 January 2009 |
|
18 студзеня ў 12.30 ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantic Ave., Brooklyn, N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы "СОНЦАКРЫЖ" і сустрэчa з вядомым беларускім скульптарам і мастком Алесем Шатэрнікам , які акрамя твораў выяўленчага мастацтва прэзэнтуе , выдадзеную ў Менску, сваю новую Кнігу-альбом ,, СОНЦАКРЫЖ ,, Альбом складаецца з трох часткаў- Форма, Колер, Слова. Як вызначае аўтар сваю творчасьць -,,Жывапіс, гэта дзьвухмерная прастора, скульптура- трохмерная, а паэтычнае Слова выходзіць па замежы гэтых прастораў і набліжаецца да чацьвертага вымярэньня- Боскага Слова -,, Напачатку было Слова..." |
|
|
Sunday, 14 December 2008 |
|
14 сьнежня 2008году, ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantyk Ave., Brooklyn, N.Y., працягвае працаваць пэрсанальная выстава Беларускага Яўгена Шатохіна "Мая і твая Беларусь", куды дадаліся новыя творы мастака. Гэта малюнкі зробленыя пад час яго побыту ў Нью-Ёрку. Менавіта ў Нью-Ёрку распачата новая нізка пад умоўнай назвай "Беларуская Амэрыка". Мясьціны звязаныя зь імям Тадэвушка Касьцюшкі – гэта ёсьць лейтматыў новых твораў Яўгена Шатохіна. Трапілі ў экспазыцыю некалькі партрэтаў дзеячоў сучаснай эміграцыі. Таксама экспануецца адзін з варыянтаў партрэта КанстанцінаАстрожскага (Ворша.Ноч перад бітвай), над якім мастак працуе не першы год. |
|
|
Monday, 01 December 2008 |
|
Беларускія імігранты, якія прыехалі ў Канаду пасьля заканчэньня Другой Сусьветнай вайны, у 1948-м годзе стварылі арганзацыю, мэтай якой былі дапамога беларусаў адзін аднаму на новым месцы жыцьця, захаваньне і разьвіцьцё сваіх нацыянальных гістарычных, мастацкіх ды рэлігійных традыцыі, падтрымка і распаўсюджаньне беларускай культуры, прадстаўніцтва беларускіх інтарэсаў за мяжой краіны, удзел у мерапрыемствах, накіраванаых на папулярызацыю беларускай справы, перадача ведаў нашчадкаў - Згуртаваньне Беларусаў Канады. |
|
|
Monday, 01 December 2008 |
|
29 лістапада 2008году, на беларускіх могілках у Іст Брансвіку, штат Нью Джэрсі, была адпраўлена паніхіда па змагарах Слуцкага Ўзбройнага Чыну, якую адправіў пратаярэй а. Зінові. Пасьля асьвечаньня крыжа і вянка, вянок быў усталяваны ля абэліску усім загінуўшым у змаганьні за вольную Беларусь. З прамовай перад прысутнымі выступіў |
|
|
Thursday, 20 November 2008 |
|
Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас адсьвяткаваць разам 60 -годзьдзе ўтварэньня Згуртаваньня беларусаў Канады! Сьвяткаваньне адбудзецца ў нядзелю, 30 лістапада 2008 г. а 12-й гадзіне дня ў памяшканьні Гарадзкой управы (City Hall) па адрасе: 100 Queen Street West. |
|
|
Monday, 17 November 2008 |
|
16 лістапада а 13-й гадзіне ў будынку Катэдральнага Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у памяшканьнях якога пасьля працяглага рaмонту распачаў працу Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, адбылося адкрыцьцё выставы вядомага беларускага мастака-графіка Яўгена Шатохіна "Мая і Твая Беларусь". |
| Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў. Вы павінны зайсці як карыстальнік. | Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў. Вы павінны зайсці як карыстальнік. |
| << У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > У канец >>
| | Усяго 58 - 76 з 202 |
|
|