website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Навіны
Дэманстрацыя з нагоды 89-й гадавіны абвешчаньня БНР ля ААН Адправіць на e-mail
Sunday, 25 March 2007
25 сакавіка ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі зладзіў святочную дэманстрацыю прысвечаную 89-й гадавіне абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На пікеце сабралося каля 40 чалавек якія прыехалі з розных куткоў Амэрыкі – Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Мэіна, Флорыды, Канэктыкута.
 
Віншуем усіх суайчыньнікаў з вялікім нацыянальным сьвятам 25 сакавіка - Днём Волі Адправіць на e-mail
Saturday, 24 March 2007
Ад імя  Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі віншуем усіх суайчыньнікаў з вялікім нацыянальным сьвятам 25 сакавіка - Днём Волі! 25 сакавіка зьяўляецца для беларусаў знакавай, вызначальнай датай ХХ–га стагоддзя і ў цэлым ва ўсёй гісторыі Беларускай нацыі. Нічога няма важнейшага ў жыцьці нацыі як дасягненьне ёю незалежнасьці і стварэньне нацыянальнай дзяржавы. Такая падзея ўваходзіць ў вечнасьць. Яна грунт, на якім стаім, і пуцяводная зорка па якой ідзем.
 
Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі! Адправіць на e-mail
Saturday, 24 March 2007
Дарагія землякі, паважаныя беларусы! Віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам Днём Незалежнасьці! Мінула ўжо 89 гадоў з таго часу, калі была адноўлена незалежнасьць Беларусі, але значэньне і асэнсаваньне гэтай падзеі павялічваецца з кожным днём. Небясьпека над незалежнасьцю Бацькаўшчыны вяртае нас у пачатак.
 
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларускага народу Адправіць на e-mail
Saturday, 24 March 2007
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла зьвярнулася з зваротам да беларускага народу з нагоды 89-х угодкаў абвяшчэньня БНР.
 
Дэманстрацыя «Салідарнасьці» ў Нью Йорку Адправіць на e-mail
Tuesday, 20 March 2007
Сябры Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі прынялі удзел у дэманстрацыі «Салідарнасьці» што ладзілася Беларуска- Амэрыканскім Задзіночаньнем і Згуртаваньнем Беларускай Моладзі ў Амэрыцы ( моладзь БАЗА) ля будынку ААН.
 
Дэманстрацыя з нагоды 89-й гадавіны абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Адправіць на e-mail
Tuesday, 06 March 2007
25 сакавіка Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі праводзіць сьвяточную дэманстрацыю з нагоды 89-й гадавіны абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дэманстрацыя пачынаецца ў 10.00 перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку. ( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue)

760 United Nations Plaza
New York City, NY 10017, USA

Глядзець мапу

 
Гадавіна Плошчы Каліноўскага Адправіць на e-mail
Friday, 02 March 2007
19 сакавіка ў 20:00 на плошчы Каліноўскага ў Менску адбудзецца флэш-моб, мэта якога нагадаць грамадзтву пра тое, што адбывалася на цэнтральнае плошчы беларускае сталіцы год таму.
 
Прэзэнтацыя фільма "Плошча" ў Нью Ёрку Адправіць на e-mail
Sunday, 18 February 2007
18 Лютага, у грамадскай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, Беларускі моладзевы рух Амэрыкі зладзіў прэзэнтацыю фільма Юрыя Хашчавацкага "Плошча". Перад праглядам фільма быў зачытаны ліст Зьміцера Марчука, удзельніка падзеяў на плошчы Каліноўскага падчас выбараў у сакавіку 2006 года. Пасьля прагляду адбылося абмяркаваньне фільма, а таксама былі бясплатна распаўсюджаны DVD дыскі з фільмам.
 
З Днём Сьвятога Валянціна! Адправіць на e-mail
Thursday, 15 February 2007
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі віншуе Вас з Днём сьвятога Валянціна - сьвятам счаслівых, маладых і закаханых.
 
Сустрэча з Івонкай Сурвілай Адправіць на e-mail
Thursday, 08 February 2007
4-га лютага, у нядзелю, 2007 году у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, сябры Беларускага Моладзёвага Руху Амэрыкі ўзялі ўдзел у сустрэчы са старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкай Сурвілай
 
Паказ фільму “Плошча” Адправіць на e-mail
Monday, 05 February 2007
18 лютага ў 12:30 у грамадскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца паказ фільму Юрыя Хашчавацкага "Плошча".
 
169 год з дня нараджэньня Кастуся Калiноўскага Адправіць на e-mail
Friday, 02 February 2007
Калi мы гаворым пра нацыянальна-вызваленьчы рух супраць расейскiх калянізатараў, калi мы гаворым пра мужнасьць i справядлiвасьць, калi мы гаворым пра любоў да Бацькаўшчыны i самаадданую працу на карысьць свайго народа - мы гаворым пра Кастуся Каліноўскага. Каліноўскі ўключаў у сябе ўсе якасьцi сапраўднага лiдара, якi верыў у сабе i сваiх суайчыннiкаў. Яго заклікi здабыць сапраўдную волю і незалежнасьць, якiя гучалi больш за паўтара стагоддзя таму, ня страцілі сваёй актуальнасьці нават i сёння.
 
Ахвяраваньне Адправіць на e-mail
Monday, 29 January 2007
27 студзеня, у суботу, Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі ахвяраваў тэлевізар “Мітсубісі” (45” па дэаганалі) для грамадскай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне.
 
Фільм "Плошча" Адправіць на e-mail
Sunday, 28 January 2007
Фільм распавядае пра падзеі сакавіка 2006 года ў Менску, калі дзесяткі тысяч чалавек вышлі на вуліцы абараніць свой выбар і сваю краіну ад фальсіфікацый і татальнай хлусні падчас прэзідэнцкіх выбараў. “У краіне з’явілася новая сіла. Гэта моладзь, якая мае іншыя каштоўнасці, свае погляды і не баіцца іх адстойваць. Валодае беларускай мовай, добра ведае сваю гісторыю і хоча адрадзіць Беларусь, нягледзячы на ўсе перашкоды”, – заявіў Юры Хашчавацкі, калі распавядаў пра свой новы фільм “Плошча”.
 
Акцыя ў Нью Ёрку сумесна з Маладым Фронтам Адправіць на e-mail
Saturday, 20 January 2007
20 студзеня Беларускім Моладзевым Рухам Амерыкі быў праведзены пікет супраць антыбеларускай палітыкі Расеі і ў падтрымку дэмакрaтыі на Беларусі. Пікет ладзіўся каля расейскага кансуляту ў Нью Ёрку. У акцыі ўзялі ўдзел каля 20 сябраў БМРА зь Нью Ёрку, Нью Джэрсі, Пэнсільваніі і штата Масачусэца. Пад час пікету быў зачытаны зварот Зянона Пазьняка да Беларускай моладзі, а таксама агучаны патрабаваньні да вызваленьня палітвязьняў.
 
Маладыя беларусы Амэрыкі землякам на радьзіме Адправіць на e-mail
Tuesday, 16 January 2007
Больш за год у ЗША дзейнічае “Беларускі моладзевы рух Амэрыкі”. Хлопцы й дзяўчаты, якія належаць да згаданага аб’яднаньня, займаюцца захаваньнем беларускіх традыцыяў за акіянам, дапамагаюць беларусам на Радзіме ствараць інтэрнэт на роднай мове ды папулярызуюць ў Амэрыцы веды пра Беларусь.
 
Рамонт Катэдральнага Сабору Адправіць на e-mail
Sunday, 14 January 2007
13 студзеня, у суботу, 2007 г. сябры Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі бралі ўдзел у рамонтных працах у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Прыводзілі ў парадак падвал, у грамадскай залі падрыхтавалі сьцены для абшыўкі вагонкай, у самой царкве заканчвалі аздабленьне вокнаў.
 
Ліст з Салігорску Адправіць на e-mail
Thursday, 11 January 2007
Ужо некалькі месяцаў Беларускі Маладзёвы Рух Амэрыкі ажыцяўляе праграму па развіцьцю і падтрымцы беларускамоўнага інтэрнэту. Беларусы Амэрыкі прапануюць бясплатны хостынг і рэгіструюць дамэн. Канчатковае мэта праграмы -- зьяўленьне вэб-прадстаўніцтваў кожнага беларускага горада і мятэстэчка. Сёньня можна падвесьці першыя вынікі.
 
Каляднае зычэньне Беларусам. Адправіць на e-mail
Sunday, 24 December 2006
Зычу маім землякам, дарагім беларусам, найперш добрага здароўя, спакою духа і сьветлага стану думак. Зычу усім, каб паверылі ў сьветлую будучыню нашай дарагой Беларусі і памятялі, што Божая Ласка ёсьць над нашай краінай, што Вялікі Бог чакае ад нас добрых справаў, і таму вельмі шмат што залежыць ад нас самых, ад нашай волі і нашых дзеяньняў. Памятайма, што Нараджэньне ёсьць найвялікшае сьвята прыходу на зямлю Ісуса Хрыста, пачатак часу, які зьмяніў сьвет. Няхай жа гэтае сьвята будзе сьветлым і радасным у нашым беларускім доме, у нашых беларускіх сем’ях, у нашых хатах і ў нашых душах.
 
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў.
Вы павінны зайсці як карыстальнік.
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў.
Вы павінны зайсці як карыстальнік.
<< У пачатак < Папярэдняя 11 12 13 Наступная > У канец >>

Усяго 210 - 228 з 238





Бясплатны хостынг