|
Навіны
|
Wednesday, 04 April 2007 |
|
У нядзелю 25 сакавіка ў грамадскай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, Беларускі моладзевы рух Амэрыкі зладзіў сьвяточную дыскатэку прысвечаную 89-й гадавіне абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Галоўным госьцем і ді-джэем сьвяточнай праграмы быў dj GOR, які спецыяльна падрыхтаваў новы музычны транс сэт. |
|
|
Monday, 26 March 2007 |
|
25 сакавіка 2006 году будучыя сябры Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі ў першыню самастойна арганізавалі дэманстрацыю ля будынку прадстаўніцтва РБ пры ААН у Нью Йорку каб падтрымаць беларусаў, што змагаюцца за свабоду на радзіме. Салідарнасць з пікетоўцамі выказаў Спадар Антон Шукелойць, старшыня і заснавальнік БАЗА, які прысутнічаў на пікеце. Уражаныя самаахвяраваньнасьцю маладых, якія зладзілі намётавы гарадок на плошчы Каліноўскага ў Менску, згуртаваньне беларусаў, што і дагэтуль актыўна займаліся адраджэнскай справай ў замежжы, вырашылі стварыць моладзевы рух і накіраваць сваю працу на дапамогу моладзі на Беларусі, на зьядннаньне беларускай моладзі ў ЗША і на адраджэньне роднай мовы і культуры. |
|
|
Sunday, 25 March 2007 |
|
25 сакавіка ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі зладзіў святочную дэманстрацыю прысвечаную 89-й гадавіне абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На пікеце сабралося каля 40 чалавек якія прыехалі з розных куткоў Амэрыкі – Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Мэіна, Флорыды, Канэктыкута. |
|
|
Saturday, 24 March 2007 |
|
Ад імя Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі віншуем усіх суайчыньнікаў з вялікім нацыянальным сьвятам 25 сакавіка - Днём Волі! 25 сакавіка зьяўляецца для беларусаў знакавай, вызначальнай датай ХХ–га стагоддзя і ў цэлым ва ўсёй гісторыі Беларускай нацыі. Нічога няма важнейшага ў жыцьці нацыі як дасягненьне ёю незалежнасьці і стварэньне нацыянальнай дзяржавы. Такая падзея ўваходзіць ў вечнасьць. Яна грунт, на якім стаім, і пуцяводная зорка па якой ідзем. |
|
|
Saturday, 24 March 2007 |
|
Дарагія землякі, паважаныя беларусы! Віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам Днём Незалежнасьці! Мінула ўжо 89 гадоў з таго часу, калі была адноўлена незалежнасьць Беларусі, але значэньне і асэнсаваньне гэтай падзеі павялічваецца з кожным днём. Небясьпека над незалежнасьцю Бацькаўшчыны вяртае нас у пачатак. |
|
|
Saturday, 24 March 2007 |
|
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла зьвярнулася з зваротам да беларускага народу з нагоды 89-х угодкаў абвяшчэньня БНР. |
|
|
Tuesday, 20 March 2007 |
|
Сябры Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі прынялі удзел у дэманстрацыі «Салідарнасьці» што ладзілася Беларуска- Амэрыканскім Задзіночаньнем і Згуртаваньнем Беларускай Моладзі ў Амэрыцы ( моладзь БАЗА) ля будынку ААН. |
|
|
Tuesday, 06 March 2007 |
25 сакавіка Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі праводзіць сьвяточную дэманстрацыю з нагоды 89-й гадавіны абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дэманстрацыя пачынаецца ў 10.00 перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку. ( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue)
760 United Nations Plaza New York City, NY 10017, USA
Глядзець мапу |
|
|
Friday, 02 March 2007 |
|
19 сакавіка ў 20:00 на плошчы Каліноўскага ў Менску адбудзецца флэш-моб, мэта якога нагадаць грамадзтву пра тое, што адбывалася на цэнтральнае плошчы беларускае сталіцы год таму. |
|
|
Sunday, 18 February 2007 |
|
18 Лютага, у грамадскай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, Беларускі моладзевы рух Амэрыкі зладзіў прэзэнтацыю фільма Юрыя Хашчавацкага "Плошча". Перад праглядам фільма быў зачытаны ліст Зьміцера Марчука, удзельніка падзеяў на плошчы Каліноўскага падчас выбараў у сакавіку 2006 года. Пасьля прагляду адбылося абмяркаваньне фільма, а таксама былі бясплатна распаўсюджаны DVD дыскі з фільмам. |
|
|
Thursday, 15 February 2007 |
|
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі віншуе Вас з Днём сьвятога Валянціна - сьвятам счаслівых, маладых і закаханых. |
|
|
Thursday, 08 February 2007 |
|
4-га лютага, у нядзелю, 2007 году у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, сябры Беларускага Моладзёвага Руху Амэрыкі ўзялі ўдзел у сустрэчы са старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкай Сурвілай |
|
|
Monday, 05 February 2007 |
|
18 лютага ў 12:30 у грамадскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца паказ фільму Юрыя Хашчавацкага "Плошча". |
|
|
Friday, 02 February 2007 |
|
Калi мы гаворым пра нацыянальна-вызваленьчы рух супраць расейскiх калянізатараў, калi мы гаворым пра мужнасьць i справядлiвасьць, калi мы гаворым пра любоў да Бацькаўшчыны i самаадданую працу на карысьць свайго народа - мы гаворым пра Кастуся Каліноўскага. Каліноўскі ўключаў у сябе ўсе якасьцi сапраўднага лiдара, якi верыў у сабе i сваiх суайчыннiкаў. Яго заклікi здабыць сапраўдную волю і незалежнасьць, якiя гучалi больш за паўтара стагоддзя таму, ня страцілі сваёй актуальнасьці нават i сёння. |
|
|
Monday, 29 January 2007 |
|
27 студзеня, у суботу, Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі ахвяраваў тэлевізар “Мітсубісі” (45” па дэаганалі) для грамадскай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне. |
|
|
Sunday, 28 January 2007 |
|
Фільм распавядае пра падзеі сакавіка 2006 года ў Менску, калі дзесяткі тысяч чалавек вышлі на вуліцы абараніць свой выбар і сваю краіну ад фальсіфікацый і татальнай хлусні падчас прэзідэнцкіх выбараў. “У краіне з’явілася новая сіла. Гэта моладзь, якая мае іншыя каштоўнасці, свае погляды і не баіцца іх адстойваць. Валодае беларускай мовай, добра ведае сваю гісторыю і хоча адрадзіць Беларусь, нягледзячы на ўсе перашкоды”, – заявіў Юры Хашчавацкі, калі распавядаў пра свой новы фільм “Плошча”. |
|
|
Saturday, 20 January 2007 |
|
20 студзеня Беларускім Моладзевым Рухам Амерыкі быў праведзены пікет супраць антыбеларускай палітыкі Расеі і ў падтрымку дэмакрaтыі на Беларусі. Пікет ладзіўся каля расейскага кансуляту ў Нью Ёрку. У акцыі ўзялі ўдзел каля 20 сябраў БМРА зь Нью Ёрку, Нью Джэрсі, Пэнсільваніі і штата Масачусэца. Пад час пікету быў зачытаны зварот Зянона Пазьняка да Беларускай моладзі, а таксама агучаны патрабаваньні да вызваленьня палітвязьняў. |
|
|
Tuesday, 16 January 2007 |
|
Больш за год у ЗША дзейнічае “Беларускі моладзевы рух Амэрыкі”. Хлопцы й дзяўчаты, якія належаць да згаданага аб’яднаньня, займаюцца захаваньнем беларускіх традыцыяў за акіянам, дапамагаюць беларусам на Радзіме ствараць інтэрнэт на роднай мове ды папулярызуюць ў Амэрыцы веды пра Беларусь. |
|
|
Sunday, 14 January 2007 |
|
13 студзеня, у суботу, 2007 г. сябры Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі бралі ўдзел у рамонтных працах у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Прыводзілі ў парадак падвал, у грамадскай залі падрыхтавалі сьцены для абшыўкі вагонкай, у самой царкве заканчвалі аздабленьне вокнаў. |
| Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў. Вы павінны зайсці як карыстальнік. | Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў. Вы павінны зайсці як карыстальнік. |
| << У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > У канец >>
| | Усяго 172 - 190 з 202 |
|
|