|
Tuesday, 25 March 2008 |
|
Дарагія землякі-беларусы, паважаныя фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам – Днём Незалежнасьці! |
|
|
Tuesday, 25 March 2008 |
|
Дарагія Суродзічы! Вітаю Вас зь вялікім Юбілеем у жыцыці беларускага народу: дзевяностымі ўгодкамі абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. |
|
|
Tuesday, 25 March 2008 |
|
За апошні год абвастрылася варожасьць паміж сёньняшнім кіраўніцтвам Нью-Ёрскага Аддзелу БАЗА, а менавіта сп. В. Зайкам, і парафіяй Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Апошні раз такая варожасьць існавала 25 гадоў таму, калі так званыя “палітыкі”, не зважаючы на закон, хацелі перавыбраць кіраўніцтва Царквы й пазбавіць Мітрапаліта Андрэя ягонай духоўнай апекі над парафіяй. У судзе закон аказаўся важны й тыя “палітыкі” прайгралі суд і адыйшлі. |
|
|
Monday, 24 March 2008 |
|
У нядзелю, 23 сакавіка, беларуская моладзь у Нью-Ёрку правяла дэманстрацыю каля будынку штаб-кватэры ААН. Пасьля адбыліся сьвяточныя імпрэзы да 90-х угодкаў БНР, у Беларускім музэі ў Нью-Ёрку адкрылася новая мастацкая выстава, амэрыканскія беларусы ўзялі таксама ўдзел у нацыянальнай дыктоўцы. |
|
|
Tuesday, 11 March 2008 |
|
23 сакавіка запрашаем усіх на сьвяточную дэманстарцыю прысьвечанаю 90 - годдзю аб'яўленьня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якая распачнецца а 10 гадзіне раніцы ля будынка ААН і працягнецца да 11:30.( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue) 760 United Nations Plaza New York City, NY 10017, USA |
|
|
Thursday, 06 March 2008 |
|
4 сакавіка ў Таліне скончыўся кангрэс новай дыяспары Эўропы і ЗША, а таксама прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. У ім узялі ўдзел дэлегаты з больш як 25 розных арганізацыяў, партыяў і груп. Гэта – актыўныя маладыя беларусы з Беларусі, ЭЗ і ЗША, якія зацікаўленыя ў супрацоўніцтве паміж сабою. Прысутнічалі таксама ганаровыя госьці, прадстаўнікі старэйшага пакаленьня беларускай дыяспары і беларускай палітычнай і культурнай эліты: Зянон Пазьняк, Алесь Шатэрнік і Якуб Гутман. |
|
|
Thursday, 06 March 2008 |
|
Гэта ордэн Свабоды імя Кастуся Каліноўскага, зроблены з бронзы скульптурам Алесем Шатэрнікам. На ордэне – выява Кастуся Каліноўскага, на звароце надпіс: "Жыві ў свабодзе!". |
|
|
Thursday, 21 February 2008 |
|
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла зьвярнулася да беларусаў свету з нагоды сьвяткаваньня ў Беларусі 25 сакавіка. |
|
|
Saturday, 16 February 2008 |
24 лютага ў 2:30 у грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца паказ фільму "Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг." рэжыссёра Антося Цялежнікава.
|
|
|
Saturday, 26 January 2008 |
|
10-га лютага Беларускі Мaладзёвы Рух Амэрыкі правёў вялікую дэманстрацыю ў абарону маладых актывістаў Беларусі, якiя рэпрэсаваны сучасным таталітарным рэжымам. |
|
|
Monday, 21 January 2008 |
|
10-га лютага, у грамадскай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларускі Музэй у Нью Ёрку адчыніў пэрсанальную выставу беларускага мастака Аляксандра Грыгор'ева. У ЗША мастак выстаўляецца ўпершыню. На выставу здолеў прывезьці толькі частку сваіх твораў. Два з іх ён ахвяраваў музэю. |
|
|
Friday, 14 December 2007 |
|
Візыт у Менск расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна (які прапаноўваў Беларусі далучыцца да Расеі шасьцю губэрніямі) прымушае ізноў казаць пра рэальную пагрозу Незалежнасьці Бацькаўшчыны. |
|
|
Wednesday, 12 December 2007 |
10 снежня ў інтэрнэце зьявілася «Народнае тэлебачаньне». У гэты дзень у сеціве зьявіліся новыя працы стваральнікаў мульцікаў пра Лукашэнку і яго сяброў. Яны апублікаваныя на старонцы *www.multclub.org |
|
|
Wednesday, 12 December 2007 |
It is that time of the month again! On Monday, June 16, from 6 till 7 pm, we will hold the next Belarus demonstration which corresponds with the "Day of Solidarity with Belarus." The demonstration will be held at its usual location across from the Belarusian Embassy. |
|
|
Tuesday, 11 December 2007 |
|
Сьвяткаваньне Новага Года ў грамадскай зале сабору сьв. Кірылы Тураўскага. |
|
|
Thursday, 29 November 2007 |
|
26 Лістапада 2007 году, з Волі Божае, адыйшоў у Вечнасьць Мітрапаліт і Першаерарх Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Уладыка Ізяслаў. |
|
|
Thursday, 29 November 2007 |
|
25 лiстапада ў Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларускі Музэй адчыніў выставу вядомага ў Беларусі і па-за яе межамі Генадзя Драздова. Творы, рэпрэзэнтаваныя ў экспазыцыi "Вышэй за хмарачосы" ахопліваюць прыкладна пятнаццацігадовы адрэзак творчасьці мастака. Можна было на ўласныя вочы ўбачыць 19 палотнаў жывапісу, 8 графічных лістоў і 5 абразоў, навацыйных па тэхніцы выкананьня. |
|
|
Wednesday, 28 November 2007 |
|
На сайце Беларусы Cьвету -- Знайдзі Сваіх (спасылка на http://my.knihi.com ) адчынілася інтэрактыўная мапа (http://www.my.knihi.com/mapa ) беларускай дыяспары. Кожны можа ўбачыць беларусаў у сваёй мясцовасьці, а таксама дадаць на мапу сябе ці сваю суполку. |
|
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў. Вы павінны зайсці як карыстальнік. |
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў. Вы павінны зайсці як карыстальнік. |