|
Навіны
|
Saturday, 02 August 2008 |
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) і Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК) паведамляюць, што 28-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі адбудзецца 30-31 жніўня 2008 году ў Беларуска-Амэрыканскім Грамадзкім Цэнтры ПОЛАЦАК, 11022 Webster Rd, Strongsville, OH 44136. |
|
|
Saturday, 02 August 2008 |
Трэцяга жніўня, у нядзелю, у грамадзкай залі Беларускага праваслаўнага сабора імя сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне а 12-й гадзіне адбудзецца лекцыя Зянона Пазьняка на тэму: “Мэтады нетрадыцыйнай вайны і працэс унутраннай акупацыі Беларусі” У тракце лекцыі будзе зроблена важнае паведамленьне.
|
|
|
Saturday, 26 July 2008 |
|
24-га ліпеня сябры Беларускага Моладзевага Руха Амерыкі прынялі ўдзел у канфэрэнцыі "Бясстрашныя галасы: вязьні сумленьня гавораць", якая адбылася ў штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку. З дакладам аб становішчы выступілі прадстаўнікі розных краін, у тым ліку Беларусі, Бірмы.... |
|
|
Saturday, 26 July 2008 |
7-га ліпеня, у нядзелю (Дзень прыняцьця Дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі), у грамадзкай залі Беларускага праваслаўнага сабора імя сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца спатканьне беларускай грамадзкасьці са Старшынёй Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Зянонам Пазьняком, які нядаўна вярнуўся з паездкі па Усходняй Эўропе (Варшава, Прага, Вільня, Талін). |
|
|
Saturday, 26 July 2008 |
|
19 ліпеня 2008 году, сябрамі Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі быў наладжаны адпачынак на рацэ Дэлавэр. |
|
|
Monday, 14 July 2008 |
|
У нядзелю, 13 ліпеня, у Нью Ёрку адбыўся Марш Паняволеных Народаў, які ад 1959 году праводзіцца кожны год, каб прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў паняволеных нацыяў, якія пакутавалі й пакутуюць пад дыктатарскімі ды таталітарнымі ўрадамі, а таксама пад чужынскім панаваньнем. |
|
|
Wednesday, 09 July 2008 |
У нядзелю, 13 ліпеня, у Нью Ёрку адбудзецца Марш Паняволеных Народаў, які ад 1959 году праводзіцца кожны год, каб прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў паняволеных нацыяў, якія пакутавалі й пакутуюць пад дыктатарскімі ды таталітарнымі ўрадамі, а таксама пад чужынскім панаваньнем. |
|
|
Monday, 30 June 2008 |
Пасля дэманстрацыі ў грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася сустрэча з каардынатарам "Трэцяга шляху" Паўлам Марозавым які таксама праходзіць па крымінальнай справе скандальнага інтэрнэт-праекта "МультКлуб". Павел распавёў пра тое як ён пачаў займацца беларускай справай, азнаёміў прысутных з дзейнасьцю "Трэцяга шляху", расказаў а планах на будычыню. |
|
|
Monday, 30 June 2008 |
29 чэрвеня, ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў дэманстрацыю каб падтрымаць беларускага моладзевaгa актывістa Івана Шылу. Нагадаем што, 4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА, меўся здаваць апошні выпускны экзамэн, але яго не дапусьцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя Івана, за імкненьне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова В. І. і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М. Яны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела адукацыі Менрайвыканкама ануліраваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў Івана Шылы, за што былі звольнены з працы. |
|
|
Wednesday, 18 June 2008 |
|
15 чэрвеня ў грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў прэзентацыю фільму "Дзень Волі". На мерапрыемстве прысутнічалі актывісты Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША, старшыня Беларускага-Амэрыканскага Задзіночаньня Вячка Станкевіч. |
|
|
Wednesday, 11 June 2008 |
11 чэрвеня ў Эстонскім Парлямэнце адчынілася выстава беларускіх мастакоў 'Мастацтва супраць дыктатуры'. Аўтары выставы – гэта не толькі такія знакамітыя беларускія мастакі як Алесь Марачкін і Алесь Шатэрнік, якіх перасьледуюць беларускія ўлады за іхныя перакананьні. Іхныя працы знаходзяцца ў Трэцякоўцы і ў Белым Доме. Гэта і маладыя мастакі, якія таксама думаюць інакш, чым навязвае існуючы беларускі рэжым. Яны хацелі бы не толькі свабоды творчасьці, але і свабоды жыцьця ў гэтай краіне. |
|
|
Friday, 06 June 2008 |
Шаноўныя сябры! 4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА, меўся здаваць апошні выпускны экзамэн, але яго не дапусьцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя Івана, за імкненьне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова В. І. і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М. Яны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела адукацыі Менрайвыканкама ануліраваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў Івана Шылы, за што былі звольнены з працы. |
|
|
Sunday, 01 June 2008 |
15 чэрвеня ў 21:00 у грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца паказ фільму "Дзень Волі" рэжыссёра Юрыя Хашчавацкага. На паказе будуць прысутнічаць рэжыссёр гэтага фільму і прадюсар фільма "Плошча" Марыянна Каат. Жадаючыя змогуць задаць пытаньні стваральнікам. |
|
|
Friday, 23 May 2008 |
|
1 Другі год свайго існаваньня Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі працягваў аб’яднаньне і супрацоўніцтва з беларускай моладзьдзю па ўсім сьвеце. Сумесна з моладзевымі арганізацыямі Бунт, Ініцыятыва, Паветра, Погляд і Трэці Шлях быў падпісаны маніфест “Час Перамагаць!” мэтай якога зьяўлецца аб'яднаньне апазіцыйных сілаў для перамогі над рэжымам А. Лукашэнкі. Стратэгія змаганьня прадугледжвае дыялог з людзьмі, выпрацоўку агульнага бачаньня ў адносінах да будучыні нашай краіны, заснаванай перадусім на беларускіх інтарэсах. |
|
|
Friday, 23 May 2008 |
|
Нарэшце надыйшоў доўгачаканы дзень, да якога рыхтавалася ўся Беларуская Аўтакэфальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) у эміграцыі - адбылася хіратонія (высьвячэньне) архімандрыда Сьвятаслава ў епіскапы (сьвецкае імя – Вячаслаў Логін). |
|
|
Saturday, 26 April 2008 |
26 красавіка ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў дэманстрацыю прысвечаную 22-й гадавіне тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, нанесла непапраўныя страты нашай краіне.
|
|
|
Friday, 25 April 2008 |
|
20-га красавіка ў грамадзкай царкоўнай залі Катэдральнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага (Brooklyn, 401 Atlantic Avenue) адбылася прэзэнтацыя кніг: |
|
|
Thursday, 10 April 2008 |
|
20-га красавіка ў грамадзкай царкоўнай залі Катэдральнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага (Brooklyn, 401 Atlantic Avenue) адбудзецца прэзэнтацыя кніг: Зянона Пазьняка – “Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990 – ІІІ.1996)” і Галіны Пазьняк “Беларусь у сэрцы”. |
|
|
Monday, 07 April 2008 |
|
Прайшоў ужо 22 год пасьля трагічнай для Беларусі даты – 26 красавіка. Найбуйнейшая ў гісторыі тэхнагенная катастрофа нанесла непапраўныя страты нашай краіне. Прыкладна 2/3 радыеактыўных выкідаў аселі на нашай зямлі, забрудзіўшы прыкладна пятую частку тэрыторыі з 20% насельніцтва. Амаль усю Беларусь накрыла першая хваля кароткажыцьцёвых радыенуклідаў, частку якіх асаджалі на нашай тэрыторыі прымусова, каб не пайшлі на Маскву. Усё рабілася пад прыкрыцьцём злачыннай сакрэтнасьці, і людзі не маглі абараніцца ад гэтага ўдару. |
| Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў. Вы павінны зайсці як карыстальнік. | Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў. Вы павінны зайсці як карыстальнік. |
| << У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > У канец >>
| | Усяго 134 - 152 з 238 |
|
|