website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



News
Ялееасьвячэньне (Сабораваньне) ў Хайлэнд Парку ў гэтую нядзелю E-mail
Monday, 15 April 2013
У 5-ты тыдзень Вялікага посту ў нядзелю 21 красавіка 2013 ў храме Жыровіцкай іконы Божай Маці ў Хайлэнд Парку, што ў Нью-Джэрсі (Highland Park, NJ), адбудзецца таінства сабораваньня (Ялееасьвячэньня). У гэтым сакрамэнце прымуць удзел 7 сьвятароў.
 
Беларусы ЗША адзначылі Дзень Волі-2013. Нью-Джэрсі E-mail
Monday, 25 March 2013
24-га сакавіка ў Нью-Джэрсі беларусы адзначылі 95-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
 
КУПАЛЬЛЕ 2012 у штаце Нью-Ёрк. Запрашаем! E-mail
Friday, 22 June 2012
Пошукі папараць-кветкі, выкраданьне Купалінкі, скокі праз вогнішча, карагоды, сьпевы, новыя знаёмствы, вясёлая кампанія. Далучайцеся да нас у гэтую суботу-нядзелю - уначы з 23-га на 24-е чэрвеня! Адзначым беларускае Купальле разам ;)
 
Запрашаем на Сьвята Троіцы ў Беларускія цэрквы ЗША E-mail
Saturday, 02 June 2012
У гэтую нядзелю 3 чэрвеня ў Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне ды ў царкве Жыровіцкай Іконы Божай Маціа ў штаце Нью-Джэрсі пройдуць сьвятыя набажэнствы, прысьвечаные Троіцы.
 
Нашы людзі ў Амэрыцы. Ведай нашых пасьпяховых! E-mail
Thursday, 19 April 2012

14 красавіка падчас чарговай сустрэчы сяброў Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня” адбылася дыскусія на тэму “Праца і кар’ера ў ЗША”. Гэта быў лягічны працяг размовы аб адукацыі ў Злучаных Штатах, якая прайшла месяц назад.

 
Лявон Вольскі - з канцэртамі ў Амэрыцы (фотарэпартаж і відэа) E-mail
Monday, 09 April 2012
Вядомы беларускі творца парадаваў сотні беларусаў, якія наведалі яго канцэрты ў Амэрыцы, сваімі песьнямі мінулых гадоў ды ўпершыню на публіцы выканаў свой новы суперхіт. Глядзім разам ;)
 
Акустычныя канцэрты Лявона Вольскага ў Брукліне і Філядэльфіі E-mail
Monday, 26 March 2012
Толькі тры канцэрты! Бруклін - 28-га сакавіка (серада), Філядэльфія - 30-га (пятніца).
 
Сьвята Дня Волі ў Амэрыцы E-mail
Monday, 26 March 2012
25 сакавіка ў Нью-Брансуіку, што ў штаце Нью-Джэрсі беларусы Злучаных Штатаў паўдзельнічалі ў мерапрыемствах, прысьвечаных Дню Волі. Каля сотні чалавек розных узростаў адзначылі беларускае сьвята разам.
 
Мітынг да Дня Волі-2012. Нью-Ёрк (фота) E-mail
Sunday, 25 March 2012
У суботу 24-га сакавіка Беларуска Амерыканскае Згуртаваньне Пагоня разам з Беларускім Моладзевым Рухам Амэрыкі зладзілі мітынг каля штаб-кватэры ААН, прысьвечаны 94-м угодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Прыехаўшыя з розных куткоў краіны Беларусы ужо па традыцыі сабраліся на гэтым месцы разам, каб адсьвяткаваць галоўнае нацыянальнае сьвята - Дзень Незалежнасьці Беларусі - Дзень Волі.
 
Запрашаем на сьвяточны мітынг у Нью-Ёрку! E-mail
Tuesday, 20 March 2012
У суботу 24-га сакавіка а першай гадзіне (1 p.m.) дня ў Нью-Ёрку насупраць штаб-кватэры ААН адбудзецца мітынг, прысьвечаны Дню Незалежнасьці Беларусі.
 
"Гуд бай, зіма!" Гуканьне Вясны-2012 (фотарэпартаж) E-mail
Monday, 19 March 2012
Вясна прыйшла! У нядзелю 18 сакавіка ў гарадку Осінінг, што знаходзіцца на самым беразе Гудзона ў штаце Нью-Ёрк, адбылося традыцыйнае беларускае гуканьне вясны.
 
Адзначым Дзень Волі разам з Лявонам Вольскім :) E-mail
Saturday, 10 March 2012
25 сакавіка беларусы ЗША адзначаць Дзень Волі. Для нас на нацыянальным сьвяце выступіць вядомы беларускі сьпявак Лявон Вольскі, ансамбль сям'і Казакоў і бард Сяржук Сокалаў-Воюш.
 
“Беларускія палітвязьні – вярхушка айсбергу трагедыі людскіх лёсаў” E-mail
Sunday, 05 February 2012
4-га лютага ў Нью Ёрку прадстаўнікі беларускай дыяспары ЗША прынялі ўдзел у акцыі падтрымкі палітвязьняў Беларусі. У гэты сонечны дзень каля штаб-кватэры ААН сабралося каля сотні ўдзельнікаў, каб прадэманстраваць свае стаўленьне да таго, што адбываецца ў нашай краіне.
 
Беларусы Амэрыкі, падтрымаем беларускіх палітзьняволеных! E-mail
Friday, 27 January 2012
У суботу 4-га лютага а 1-й гадзіне каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбудзецца мітынг у падтрымку Андрэя Саньнікава, Алеся Бяляцкага, Міколы Статкевіча, Зьміцера Бандарэнкі, Мікалая Аўтуховіча і іншых беларускіх палітзьняволеных.
 
Мітынг супраць тыраніі ў Беларусі E-mail
Wednesday, 07 December 2011

У нядзелю, 11 сьнежня на Мангэтане адбудзецца мітынг пратэсту супраць перасьледу апазыцыі й панаваньня дыктатуры Лукашэнкі ў Беларусі. У гэтыя часы, калі рэжым кідае за краты праваабаронцаў і выкарыстоўвае палітвязьняў як разьменную манэту ў сваіх брудных справах, ламаючы лёсы і здароўе людзей, мы выйдзем сказаць сваё "Не !" дыктатуры, і выкажам салідарнасьць з усімі ў Беларусі, хто змагаецца за вольную Бацькаўшчыну.

Мітынг пройдзе насупраць штаб-кватэры ААН на 1-й Эвэню пры 43-й вуліцы.

Пачатак мітынгу а 12:00 апоўдні.

Прыходзьце падтрымаць дэмакратыю ў Беларусі !

 
Беларускае Нью-Джэрсі: Слуцкі Збройны Чын-2011 (+ фотарэпартаж) E-mail
Monday, 05 December 2011
4 сьнежня ў Хайлэнд Парку, што ў штаце Нью Джэрсі, адбылося ўшанаванне памяці Слуцкіх змагароў.
 
<< Start < Prev 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Next > End >>

Results 1 - 19 of 242





Бясплатны хостынг