website languages:
Галоўная
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Навіны
Зварот Беларускага Моладзевага Руха Амерыкі ў падтрымку народа Грузіі Адправіць на e-mail
Friday, 15 August 2008
Cябры Беларускага Моладзевага Руха Амерыкі выказваюць глыбокае спачуваньне народу сувэрэннай Грузіі ў сувязі з ваеннымі дзеяньнямі з боку Расеі.
 
Пэрсанальная выстава Яўгенa Шатохінa: "Мая і Твая Беларусь" Адправіць на e-mail
Saturday, 02 August 2008
16 Лістапада ў 12.30 ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantyk Ave., Brooklyn,  N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы і сустрэчa з адным з буйнейшых і выразнейшых графікаў Беларусі Яўгенам Шатохіным. Яўген Шатохін, адзін з пачынальнікаў беларускага Адраджэння, сябра вядомай мастацкай суполкі "Пагоня", адкрывае гледачам тую Беларусь, якую нельга не любіць.Гэта і роднае Палессе, і краявіды Віцебшчыны, выявы жыхароў Паазер'я.  І не выпадкова выстава носіць назву "МАЯ І ТВАЯ БЕЛАРУСЬ".
 
28-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі Адправіць на e-mail
Saturday, 02 August 2008
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) і Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК) паведамляюць, што  28-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі адбудзецца 30-31 жніўня 2008 году ў Беларуска-Амэрыканскім Грамадзкім Цэнтры ПОЛАЦАК, 11022 Webster Rd, Strongsville, OH 44136.
 
Лекцыя ў Брукліне (Аб’ява) Адправіць на e-mail
Saturday, 02 August 2008
Трэцяга жніўня, у нядзелю, у грамадзкай залі  Беларускага праваслаўнага  сабора імя сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне  а 12-й гадзіне адбудзецца лекцыя Зянона Пазьняка на тэму: “Мэтады нетрадыцыйнай вайны і працэс унутраннай акупацыі Беларусі” У тракце лекцыі будзе зроблена важнае паведамленьне.

 
Kанфэрэнцыя "Бясстрашныя галасы: вязьні сумленьня гавораць" у ААН Адправіць на e-mail
Saturday, 26 July 2008
24-га ліпеня сябры Беларускага Моладзевага Руха Амерыкі прынялі ўдзел  у канфэрэнцыі "Бясстрашныя галасы: вязьні сумленьня гавораць",  якая адбылася ў штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку. З дакладам аб становішчы выступілі прадстаўнікі розных краін, у тым ліку Беларусі, Бірмы....
 
Размова пра беларускія справы (Аб’ява) Адправіць на e-mail
Saturday, 26 July 2008
7-га ліпеня, у нядзелю (Дзень прыняцьця Дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі), у грамадзкай залі  Беларускага праваслаўнага  сабора
імя сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца спатканьне беларускай грамадзкасьці са Старшынёй Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Зянонам Пазьняком, які нядаўна вярнуўся з паездкі па Усходняй Эўропе (Варшава, Прага, Вільня, Талін).
 
Адпачынак на рацэ Дэлавэр Адправіць на e-mail
Saturday, 26 July 2008
19 ліпеня 2008 году,  сябрамі  Беларускага  Маладзёвага  Руху  Амэрыкі быў  наладжаны  адпачынак  на  рацэ  Дэлавэр.
 
Беларусы вышлі на Марш ў Нью Ёрку Адправіць на e-mail
Monday, 14 July 2008
У нядзелю, 13 ліпеня, у Нью Ёрку  адбыўся  Марш Паняволеных Народаў, які ад 1959 году праводзіцца кожны год, каб прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў паняволеных нацыяў, якія пакутавалі й пакутуюць пад дыктатарскімі ды таталітарнымі ўрадамі, а таксама пад чужынскім панаваньнем.
 
Марш Паняволеных Народаў Адправіць на e-mail
Wednesday, 09 July 2008
У нядзелю, 13 ліпеня, у Нью Ёрку  адбудзецца  Марш Паняволеных Народаў, які ад 1959 году праводзіцца кожны год, каб прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў паняволеных нацыяў, якія пакутавалі й пакутуюць пад дыктатарскімі ды таталітарнымі ўрадамі, а таксама пад чужынскім панаваньнем.
 
Cустрэча з каардынатарам "Трэцяга шляху" Паўлам Марозавым Адправіць на e-mail
Monday, 30 June 2008
Пасля дэманстрацыі ў грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася сустрэча з каардынатарам "Трэцяга шляху" Паўлам Марозавым які таксама праходзіць па крымінальнай справе скандальнага інтэрнэт-праекта "МультКлуб". Павел распавёў пра тое як ён пачаў займацца беларускай справай, азнаёміў прысутных з дзейнасьцю "Трэцяга шляху", расказаў а планах на будычыню.
 
Дэманстрацыя ў абарону маладых актывістаў Беларусі Адправіць на e-mail
Monday, 30 June 2008
29 чэрвеня, ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў дэманстрацыю  каб падтрымаць беларускага моладзевaгa актывістa Івана Шылу. Нагадаем што, 4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА, меўся здаваць апошні выпускны экзамэн, але яго не дапусьцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя Івана, за імкненьне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова В. І. і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М.  Яны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела
адукацыі Менрайвыканкама ануліраваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў Івана Шылы, за што былі звольнены з працы.
 
Паказ фільму "Дзень Волі" і сустрэча з рэжысёрам Юрыем Хашчавацкім у Нью-Йорку Адправіць на e-mail
Wednesday, 18 June 2008
15 чэрвеня ў грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў прэзентацыю  фільму "Дзень Волі". На мерапрыемстве прысутнічалі актывісты Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША, старшыня Беларускага-Амэрыканскага Задзіночаньня  Вячка Станкевіч.
 
Выстава 'Мастацтва супраць дыктатуры' у Эстонскім Парлямэнце Адправіць на e-mail
Wednesday, 11 June 2008
11 чэрвеня ў Эстонскім Парлямэнце адчынілася выстава беларускіх мастакоў 'Мастацтва супраць дыктатуры'. Аўтары выставы – гэта не толькі такія знакамітыя беларускія мастакі як Алесь Марачкін і Алесь Шатэрнік, якіх перасьледуюць беларускія ўлады за іхныя перакананьні. Іхныя працы знаходзяцца ў Трэцякоўцы і ў Белым Доме. Гэта і маладыя мастакі, якія таксама думаюць інакш, чым навязвае існуючы беларускі рэжым. Яны хацелі бы не толькі свабоды творчасьці, але і свабоды жыцьця ў гэтай краіне.
 
Зварот Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкi да беларусаў замежжа і сяброў Беларусі ў свеце Адправіць на e-mail
Friday, 06 June 2008
Шаноўныя сябры!
4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА, меўся здаваць апошні выпускны экзамэн, але яго не
дапусьцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя Івана, за імкненьне да
справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова В. І.
і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М.  Яны
адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела
адукацыі Менрайвыканкама ануліраваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў
Івана Шылы, за што былі звольнены з працы.
 
Паказ фільму і сустрэча з рэжыссёрам Юрыем Хашчавацкім Адправіць на e-mail
Sunday, 01 June 2008
15 чэрвеня ў 21:00  у грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца паказ фільму "Дзень Волі"
рэжыссёра Юрыя Хашчавацкага. На паказе будуць прысутнічаць рэжыссёр гэтага фільму і прадюсар фільма "Плошча" Марыянна Каат. Жадаючыя змогуць задаць пытаньні стваральнікам.
 
Справаздача дзейнасьці Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі за год 2007-2008 Адправіць на e-mail
Friday, 23 May 2008
1 Другі год свайго існаваньня Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі працягваў аб’яднаньне і супрацоўніцтва з беларускай моладзьдзю па ўсім сьвеце. Сумесна з моладзевымі арганізацыямі Бунт, Ініцыятыва, Паветра, Погляд і Трэці Шлях быў падпісаны маніфест “Час Перамагаць!” мэтай якога зьяўлецца аб'яднаньне апазіцыйных сілаў для перамогі над рэжымам А. Лукашэнкі. Стратэгія змаганьня прадугледжвае дыялог з людзьмі, выпрацоўку агульнага бачаньня ў адносінах да будучыні нашай краіны, заснаванай перадусім на беларускіх інтарэсах.
 
<< У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > У канец >>

Усяго 96 - 114 з 202





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!

 Kinofest NYC at Ukranian Museum