|
Friday, 31 October 2008 |
|
21 кастрычніка ў Джорж Мэйсан універсітэце адбыўся вечар беларускай культуры. Спачатку быў паказаны фільм "Дзень Волі" Юрыя Хашчавацкага. |
|
|
Wednesday, 29 October 2008 |
|
У нядзелю 2-га лістапада Беларускі моладзевы рух Амэрыкі каля будынку ААН у Ню-Ёрку праводзіць жалобны мітынг у гонар шанаваньня памяці ахвяраў сталінскага рэжыму. |
|
|
Tuesday, 21 October 2008 |
|
У нядзелю, 5 кастрычніка 2008 году, адбылась Сьвятая Літургія, якую адправіў мітрафорны пратаярэй Міхайло. Па заканьчэньні Літургіі ўсёй царквой віньшавалі з юбілеем Васіля Кузьменка. А на вуліцы кішэў кірмаш. Т. Красоўская прадавала нашы нацыянальныя стравы, дапамагалі ёй: Святлана, Яўген Баталей, Кася ды Мікола Салавей, Юля Лапета. Сувэніры прадавалі ды знаёмілі гасьцей з гісторыяй нашай царквы маладыя людзі: Ксеня Капытка, Лена Грышкевіч ды Сяргей. Дзякуй усім. |
|
|
Sunday, 19 October 2008 |
|
27 верасьня 2008 году, у суботу, брыгада рамонтнікаў даводзіла да патрэбнага выгляду памяшканьні ў падвале, другія прыбіралі царкву і грамадзкую залю, сястрынства рабіла закупкі харчоў на пачастункі і на кірмаш. |
|
|
Saturday, 04 October 2008 |
|
Парахвіяльная Рада, Сястрынства Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне да Рада Беларускага Музэя ў Нью-Йорку запрашаюць Вас на БЕЛАРУСКІ ФЭСТЫВАЛЬ, які адбудзецца ў нядзелю, 5 кастрычніка 2008 году, пасьля Сьвяточнай Літургіі. |
|
|
Wednesday, 01 October 2008 |
|
Актывісты руху падчас акцыі пратэсту паставілі подпісы пад зваротам да прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Джорджа Буша, а таксама кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду сэнaтараў Джона Макэйна і Барака Абамы з заклікам аб нерпызнанні сфальшаваных дыктарскім рэжымам выбараў у парлямэнт. |
|
|
Monday, 29 September 2008 |
|
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі зарганізаваў акцыю супраць фальсіфікацыі вынікаў «парламенцкіх выбараў». |
|
|
Sunday, 28 September 2008 |
|
28 Верасеня ў адзін час з людзьмі Беларусі, што выйшлі на пляц Каліноўскага ў Менску, ля будынку ААН у Ню-Ёрку і каля Беларускай амбасады ў Вашынгтоне Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі ладзіў дэманстрацыі пратэсту супраць ілжывых парламенцкіх выбараў у межах кампаніі "Байкот 2008". |
|
|
Wednesday, 17 September 2008 |
|
Увага! 5-га Кастрычніка а 12-й гадзіне ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantyk Ave., Brooklyn, N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы "Зімнія Матывы" вядомага ў сьвеце беларускага мастака Ўладзімера Новака. Будзе прадстаўлена рэтраспэктыва карцінаў арыгінальнага мастацтва за апошнія гады творчасьці мастака. |
|
|
Thursday, 11 September 2008 |
|
Яшчэ толькі пачыналася парлямэнцкая кампанія, ды ўжо тады, амаль адразу пасьля яе старту - калі да дня «выбараў» было шмат часу - стала відавочным, што ніякага дэмакратычнага волевыяўленьня падчас «галасаваньня» ня будзе, а «палатка» як была «палаткай», так і застанецца ёю. |
|
|
Thursday, 04 September 2008 |
|
30-31 жніўня ў беларускім грамадскім цэнтры “Полацак” што ў амерыканскім Стрронгсвілі недалёка ад Кліўленду прайшла 28-ая Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. |
|
|
Wednesday, 03 September 2008 |
|
Аб абароне мовы, культуры, свабоды і незалежнасьці Беларусі |
|
|
Thursday, 28 August 2008 |
|
16-17 красавіка Беларускім моладзевым рухам Амерыкі было арганізавана падарожжа на раку Дэлавэр і ў Родны Кут. |
|
|
Tuesday, 26 August 2008 |
Дарагія суродзічы беларусы! Як вы ўжо, магчыма, заўважылі, зьвяртаюся да вас з адкрытымі лістамі рэдка... |
|
|
Tuesday, 26 August 2008 |
|
Дзень 25 жніўня 1991 года быў другім днём нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета, скліканай па ініцыятыве парляманцкай Апазыцыі БНФ пасьля правалу праімпэрскага камуністычнага путчу ў Маскве... |
|