website languages:
Галоўная
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Навіны
Канцерт і прэзентацыя новага дыска беларускай спявачкі Волі Адправіць на e-mail
Thursday, 16 April 2009
GLOBAL BEAT ENTERTAINMENT і беларуская спявачка Воля (OLYIA) шчыра запрашаюць усіх на канцерт і прэзентацыю новага дыска спявачкі, што адбудуцца 15-га траўня, 2009.
 
26 красавіка - Чарнобыльскі шлях ля ААН Адправіць на e-mail
Sunday, 12 April 2009
26 красавіка запрашаем усіх на Чарнобыльскі шлях, які пачнецца а 1 гадзіне дня ля будынка ААН.( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue)
 
Беларускае “Мастацтва супраць дыктатуры” ў Вашынгтоне Адправіць на e-mail
Monday, 06 April 2009
Выстава "Мастацтва супраць дыктатуры" працягвае свае вандраванне па ЗША. Нагадаем, што аднаіменныя выставы ўжо адбыліся ў Эстонскім парламенце (Таліне, Эстонія), у Фондзе Маршала (Вашынгтон) і ў Беларускім Музэі (Нью Йорк, ЗША). На гэты раз свае памяшканне для выставы ветліва прапанаваў Фонд амерыканскіх даследванняў (Fund for American Studies) у Вашынгтоне. Наведвальнікамі мерапрыемства былі  студэнты розных краін, якія навучаюцца ў Амерыцы і супрацоўнічаюць з вышэй названым фондам.
 
Дзень Волі ў Таліне (фота) Адправіць на e-mail
Sunday, 29 March 2009
Раніцай 25 сакавіка, у дзень абвяшчэння незалежнасці БНР, у старым горадзе Таліна прайшло ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на будынку па вуліцы Вене 19 дзе з 1920 па 1925 год знаходзілася Ваенна-Дыпламатычная місія БНР у Эстоніі пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта Алега Карчак-Крыніца-Васількоўскага.
 
Cьвяткаваньне Дня Волі ў Ню-Ёрку Адправіць на e-mail
Tuesday, 24 March 2009
22 сакавіка перад будынкам штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбылася сьвяточная акцыя, прымеркаваная да 91-х угодкаў aбвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі сабраў разам маладых беларусaў  з Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі і Вашынгтону пад лёзунгамі «Магутны Божа». Потым быў зачытаны зварот Старшынi Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы да беларускага народу. У гэты ж час у Катэдральным  Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Брукліне праходзіла Сьвяточнае багаслужэньне.
 
Зварот Івонкі Сурвіллы да беларускага народу з нагоды 91-х угодкаў БНР Адправіць на e-mail
Saturday, 21 March 2009
Дарагія суродзічы‑беларусы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі маю гонар вітаць Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, угодкамі абвешчаньня 25 сакавіка 1918 году незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якія мы называем Днём Волі.
 
Smaliavichy.org: Два гады існавання! Два гады працы! Адправіць на e-mail
Friday, 13 March 2009
Гэта вялікі тэрмін для нас! Самыя дапытлівыя сябры праекту закідалі нас пытаннямі. ЯК усё пачыналася? Мала хто з нас можа аднавіць у памяці, як гэта пачыналася! Узгадваецца толькі зіма 2007...Пачыналася ўсё з ідэі, а потым наша воля вяла нас па правільнаму шляху: хутка ўбачылі на моладзевым сайце банэр "Зрабі беларускі сайт" і, націснуўшчы на яго, апынуліся на старонцы Беларускага моладзевага руху Амерыкі. Гэта сайт беларусаў, якія альбо ў свой час выехалі ў Амерыку на сталае месца жыхарства, альбо ўжо нарадзіліся там. Яны патрыёты сваёй Радзімы, якія пры магчымасці дапамагаюць сваёй Беларусі. Яны абралі свой шлях і спрыяюць усім жадаючым ствараць беларускія сайты, набываючы хостынг і дамены.
 
Праграма мерапрыемстваў да сьвяткаваньня Дня Волі ў Ню-Ёрку Адправіць на e-mail
Wednesday, 11 March 2009
Запрашаем усіх беларусаў, якія пражываюць паблізу Ню-Ёрку, прыняць удзел у адзначэньні нашага нацыянальнага сьвята Дня Волі.
 
 
У Ню-Ёрку адчынілася выстава Алеся Марачкіна (фота) Адправіць на e-mail
Thursday, 19 February 2009
15 лютага ў Беларускім музэі ў Ню-Ёрку, што месьціцца ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, адбылося адкрыцьцё выставы Алеся Марачкіна "Мае мары". Пасьля ранішняй нядзельнай службы ў Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне Уладыка Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Сьвятаслаў благаславіў адкрыцьцё выставы і пачастунак для яе наведвальнікаў.
 
У Ню-Ёрку і Вашынгтоне прайшлі акцыі падтрымкі І. Шылы, Ф. Вячоркі і З. Хведарука (Фота) Адправіць на e-mail
Tuesday, 10 February 2009
7 лютага ў Ню-Ёрку а 14-й гадзіне ў дзень, калі актывісты Іван Шыла, Франак Вячорка і Зьміцер Хведарук прымалі прысягу ў беларускім войску, Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правёў 90-хвілінную акцыю падтрымкі маладзёнаў і выказаў сваё "супраць" палітычнаматываваным прызывам, якія ладзяцца на Беларусі. Каля будынку ААН пад шматлікімі бел-чырвона-белымі сьцягамі сабралося больш за паўсотні чалавек.
 
Пэрсанальная выстава Аляксея Марачкіна: "Мары" Адправіць на e-mail
Thursday, 05 February 2009
У нядзелю 15 лютага У Ню-Ёрку ў Беларускім музэі (адрэса: 401 Atlantic Ave., Brooklyn,  N.Y.) адбудзецца адкрыцьцё пэрсанальнай выставы Аляксея Марачкіна і сустрэча з самім мастаком. Пачатак а 12.30.
 
Зварот Беларускага Моладзевага Руха Амерыкі ў падтрымку беларускіх моладзевых актывістаў Адправіць на e-mail
Friday, 30 January 2009
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі зьвяртаецца з заклікам да беларусаў Амэрыкі і іншых краін падтрымаць беларускіх моладзевых актывістаў Івана Шылу, Франака Вячорку і Зьміцера Хведарука, выступіць разам супраць палітычнаматываваных прызываў у войска беларускіх грамадзян ды правесьці акцыю ў падтрымку маладзёнаў каля беларускіх амбасадаў у розных краінах сьвету ды каля будынку ААН у Ню-Ёрку.
 
У НЬЮ-ЁРКУ АДЧЫНІЛАСЯ ПЕРСАНАЛЬНАЯ ВЫСТАВА АЛЕСЯ ШАТЭРНІКА "СОНЦАКРЫЖ" - ФОРМА, КОЛЕР, СЛОВА. Адправіць на e-mail
Tuesday, 20 January 2009
18 студзеня ў 12.30  Беларускі музэй ў Нью-Ёрку прадставіў пэрсанальную выставу вядомага беларускага скульптара і мастка  Алеся Шатэрніка "СОНЦАКРЫЖ".
 
ПЭРСАНАЛЬНАЯ ВЫСТАВА АЛЕСЯ ШАТЭРНІКА "СОНЦАКРЫЖ" - ФОРМА, КОЛЕР, СЛОВА. Адправіць на e-mail
Thursday, 08 January 2009
18 студзеня ў 12.30 ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantic Ave., Brooklyn,  N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы "СОНЦАКРЫЖ" і сустрэчa з вядомым беларускім скульптарам  і мастком Алесем Шатэрнікам , які акрамя твораў выяўленчага мастацтва прэзэнтуе ,  выдадзеную ў Менску, сваю новую Кнігу-альбом ,, СОНЦАКРЫЖ ,, Альбом складаецца з трох  часткаў- Форма, Колер, Слова. Як  вызначае  аўтар сваю творчасьць -,,Жывапіс, гэта дзьвухмерная прастора, скульптура- трохмерная,   а паэтычнае Слова выходзіць па замежы гэтых прастораў і набліжаецца да чацьвертага вымярэньня- Боскага Слова  -,, Напачатку было Слова..."
 
НОВЫЯ ТВОРЫ БЕЛАРУСКАГА МАСТАКА ЯЎГЕНА ШАТОХІНА Адправіць на e-mail
Sunday, 14 December 2008
14  сьнежня  2008году,  ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantyk Ave., Brooklyn,  N.Y.,  працягвае  працаваць  пэрсанальная  выстава  Беларускага  Яўгена  Шатохіна  "Мая  і  твая  Беларусь",  куды  дадаліся  новыя  творы  мастака.  Гэта  малюнкі  зробленыя  пад  час  яго  побыту  ў  Нью-Ёрку.  Менавіта  ў  Нью-Ёрку  распачата новая  нізка пад  умоўнай  назвай  "Беларуская  Амэрыка".  Мясьціны  звязаныя  зь  імям  Тадэвушка  Касьцюшкі – гэта  ёсьць  лейтматыў  новых  твораў  Яўгена  Шатохіна. Трапілі  ў  экспазыцыю  некалькі  партрэтаў  дзеячоў  сучаснай  эміграцыі. Таксама  экспануецца  адзін  з  варыянтаў  партрэта  КанстанцінаАстрожскага  (Ворша.Ноч  перад  бітвай),  над  якім  мастак  працуе  не  першы  год.
 
Са сьвятам, Беларусы Канады! Адправіць на e-mail
Monday, 01 December 2008
Беларускія імігранты, якія прыехалі ў Канаду пасьля заканчэньня Другой Сусьветнай вайны, у 1948-м годзе стварылі арганзацыю, мэтай якой былі дапамога беларусаў адзін аднаму на новым месцы жыцьця, захаваньне і разьвіцьцё сваіх нацыянальных гістарычных, мастацкіх ды рэлігійных традыцыі, падтрымка і распаўсюджаньне беларускай культуры, прадстаўніцтва беларускіх інтарэсаў за мяжой краіны, удзел у мерапрыемствах, накіраванаых на папулярызацыю беларускай справы, перадача ведаў нашчадкаў - Згуртаваньне Беларусаў Канады.
 
<< У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > У канец >>

Усяго 58 - 76 з 202





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!

 Kinofest NYC at Ukranian Museum