|
Tuesday, 17 October 2006 |
|
У сувязі з тым, што становішча са свабодай слова ў Беларусі моцна пагоршылася, што антыбеларускі рэжым фактычна зьнішчыў беларускамоўны друк і дабівае апошнія беларускія выданьні, устанавіў манаполію і кантроль над сродкамі масавай інфармацыі і імкнецца таксама кантраляваць Інтэрнэт, Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі вясной гэтага года разгарануў акцыю, накіраваную на ўздым хвалі беларускага адраджэньня ў сецевай інфармацыйнай прасторы. |
|
|
Monday, 02 October 2006 |
|
Ў Нью-Йорку, ў Музэі Сучаснага Рускага Мастацтва, што месьціцца ў Джэрсі-Сіті, пры падтрымцы Маладзевага руху Амерыкі, з 10 па 24 верасьня прайшла мастацкая выстава, беларускага жывапісу. Нью-Йоркцы з цікавасьцю азнаеміліся з жывапіснымі творамі вядомых беларускіх мастакоў Алеся Марачкіна, Анатоля Бараноўскага, Ўладзіміра Сулкоўскага, Рыгора Батальенка, Алеся Шатэрніка і яго дачкі Юліі, Генадзя Драздова... |
|
|
Sunday, 17 September 2006 |
|
Мінулыя выходныя выдаліся надзвычай насычанымі на падзеі. Супрацоўнікі міліцыі правялі шэраг прэвінтыўных затрыманняў і узмацнілі ціск на прадстаўнікоў дэмакратычнага руху. |
|
|
Monday, 04 September 2006 |
|
Сябры Беларускага Моладзевага Руха Амерыкі прынялі ўдзел ў 27-ай сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі. Гэтая сустрэча адбылася ў Нью-Брансьвіку / Нью-Джэрсі. Пры падтрымкі Беларускага Моладзевага Руху была злажана мастацкая выстава ў якой прынялі удзел адныя з самых вядомых беларускіх мастакоў. Удзельнікі сустрэчы убачылі творы Алеся Шатерніка, Аляксея Марачкіна, Генадзя Драздова, Ягора Батальёнка, Ўладзімера Сулкоўскага і іншых. Упершыню грамадзтву была прадстаўлена скульптурная кампазыцыя - помнік славутаму сыну зямлі беларускай Васілю Быкаву, які быў выкананы вядомым беларускім скульптарам і мастаком Алесем Шатэрнікам. |
|
|
Tuesday, 29 August 2006 |
|
У нашага музэя ўжо ёсць вопыт правядзеньня падобных выставаў. Тут ужо праходзілі расейска-амэрыканская і расейска -грузінска-амэрыканская экспазіцыі. І вось зараз мы праводзім наступную міжнародную выставу: расейска -беларуска-грузінска-французка-амэрыканскую. |
|
|
Sunday, 09 July 2006 |
|
У нядзелю 9-га ліпеня Беларускім Маладзёвым рухам у ЗША праведзены пікет ля будынку расейскага кансуляту ў Ню-Ёрку. Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць антыбеларускай палітыкі Расеі й патрабавалі разгляду Беларускага пытаньня ў часе сустрэчы ў вярхох краінаў Вялікая Сямёркі+. |
|
|
Sunday, 09 July 2006 |
Дарагія сябры! Вітаю Беларускі Моладзевы Рух! Ужо даўно рэжым Пуціна ў Расеі пагражае Беларусі анэксіяй і захопам тэрыторыі нашай краіны. У сучасным сьвеце такія паводзіны і заявы ёсьць падзікунствам нецывілізаваных людзей. Нават некаторыя расейцы (якія, праўда, у меншасьці) абураюцца гэтымі плянамі. Нядаўна, напрыклад, дырэктар расейскага Цэнтру стратэгічных дасьледваньняў Андрэй Піянткоўскі адзначыў, што ў Крамлі сасьпеў “цьвёрды плян завяршыць апошні тэрмін прэзыдэнцтва Уладзімера Пуціна рэальным “аб'яданьнем” зь Беларусьсю”. |
|
|
Saturday, 10 June 2006 |
|
Мы прадстауляем з’яднаньне беларускай моладзі ў ЗША. Нашы галоўныя мэты гэта: З’ядннанне і падтрымка беларускай моладзі у ЗША Адраджэньне беларускай мовы і культуры (выданьне газэт і кніг, арганізыцыя і правядзеньне выстаў беларускіх мастакоў, усталяваньне помнікаў вядомым беларусам) Усеагульная падтрымка беларускіх неўрадавых арганізацый Распаўсюджваньне праўдзівай інфармацыі аб жыцьці беларусаў сьвету Спрыяньне развіцьцю дэмакратыі і правоў чалавека на Беларусі |
|
|
Sunday, 09 April 2006 |
9 красавіка сябры Беларускага Маладзевага Руха каля будынку расейскага кансуляту у Нью Йорку зладзілі пікет пратэсту супраць фальшывай інаўгурацыі дыктатара Лукашэнкі. Пікетоўшчыкі пратэставалі супраць падтрымкі рэжыму Лукашэнкі з боку Расеі. |
|
|
Saturday, 25 March 2006 |
|
25 сакавіка сябры Беларускага Маладзевага Руха зладілі пікет каля будынку прадстаўніцтва РБ пры ААН у Нью Йорку ў падтрымку беларусаў змагаючыхся за свабоду на радзіме. |
|
|
<< У пачатак < Папярэдняя 11 12 13 Наступная > У канец >>
|
| Усяго 229 - 238 з 238 |