website languages:
Галоўная
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Навіны
Дзень Беларускай Салідарнасьці: Нью-Ёрк і Вашынгтон Адправіць на e-mail
Monday, 18 January 2010
Упершыню ў новым 2010-м годзе - 16 студзеня актывісты Беларускага Моладзевага руху Амэрыкі правялі свае акцыі салідарнасьці. Яны прайшлі паралельна ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку.
 
Дзень Беларускай Салідарнасьці ў ЗША і сьвеце: Нью-Ёрк Адправіць на e-mail
Thursday, 14 January 2010
У суботу 16-га студзеня а першай гадзіне (1 p.m.) дня ў Нью-Ёрку насупраць галоўнага офісу ААН будзе праведзена акцыя, прысьвечаная Дню Беларускай Салідарнасьці.
 
Дзень Беларускай Салідарнасьці ў ЗША і сьвеце: Вашынгтон Адправіць на e-mail
Wednesday, 13 January 2010
У суботу 16-га студзеня ў сталіцы ЗША Вашынгтоне насупраць беларускай амбасады будзе праведзена чарговая акцыя салідарнасьці з Беларусьсю.
 
Каляды не для ўсіх Адправіць на e-mail
Friday, 25 December 2009
Ці можаце вы ўявіць сабе свята Божага нараджэння без вашай сям'і і сяброў?
Палітычныя вязні Беларусі пазбаўленыя магчымасці адзначаць Раство ў свабодзе.
Памятайце пра іх, калі святкуеце Каляды са сваімі сем'ямі і сябрамі.
 
Каля ААН беларусы зладзілі чарговы пікет Адправіць на e-mail
Monday, 07 December 2009
6 сьнежня ля цэнтральнага офіса Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адбыўся пікет у падтрымку людзей, якія на Беларусі змагаюцца за дэмакратызацыю нашэй краіны, і супраць самавольства ўлады.
 
6 сьнежня - пікет у Нью-Ёрку ў падтрымку беларускіх палітвязьняў Адправіць на e-mail
Tuesday, 01 December 2009
Сябры Беларускага Моладзевага руху Амэрыкі заклікаюць усіх Беларусаў Нью-Ёрку і ваколіцаў прыняць удзел у пікеце, які адбудзецца каля цэнтральнага офісу ААН у Ню-Ёрку ў нядзелю 6 сьнежня а другой гадзіне дня (2 р.м.).
 
Памяць герояў Случчыны ўшанавалі беларусы ЗША Адправіць на e-mail
Tuesday, 01 December 2009
28 лістапада на беларускіх могілках у Іст-Брансьвіку, штат Нью-Джэрсі, ля помніка палеглым змагарам за свабодную Беларусь адбылася паніхіда, а пасьля ў беларускай царкве ў Гайлэнд Парку прайшлі мерапрыемствы з нагоды Слуцкага паўстаньня.
 
У амерыканскім Кангрэсе праходзіць выстава беларускіх мастакоў Адправіць на e-mail
Wednesday, 25 November 2009
У Вашынгтоне праходзіць выстава беларускіх мастакоў "Мастацтва супраць дыктатуры". Урачыстае адкрыццё выставы адбылося 23-га лістапада ў холе Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, будынку Рэйбурн.
 
Марачкін, Батальёнак і «Сыс» у кліўлэндзкім «Полацаку» Адправіць на e-mail
Wednesday, 11 November 2009
6 лістапада ў грамадзкім цэнтры “Полацак” у Стронгсвілі, што недалёка ад Кліўлэнду, штат Агаё, прайшло адкрыцьцё адразу двух выстаў беларускіх мастакоў – “Абярэг” Ягора Батальёнка і “Мае мары” Аляксея Марачкіна – і адбылася сустрэча зь імі.
 
Дзве персанальныя выставы Аляксея Марачкіна і Ягора Батальёнка і сустрэча з мастакамі ў Рускім музэі Адправіць на e-mail
Friday, 06 November 2009
8 лістапада а чацьвёртай гадзіне дня (4.00 р.м.) Рускім музэі сучаснага мастацтва ў Джэрсі-Сіці* адбудзецца адкрыцьцё двух пэрсанальных выстаў беларускіх мастакоў - “Абярэг” Ягора Батальёнка і "Мае Мары" Аляксея Марачкіна.
 
12 лістапада ў Нью Ёрку - шоў беларускай сьпявачкі OLYIA Адправіць на e-mail
Tuesday, 03 November 2009
Сардэчна запрашаем вас на незвычайную вечарыну - шоў, прымеркаванае да выхаду альбома беларускай сьпявачкі OLYIA (Global Beat ENT). Выступ беларускі з чароўным голасам адбудзецца ў чацьвер 12-га лістапада а палове на сёмую вечара (6.30 р.м.) у клюбе DROM, што ў Манхэтане.
 
Выстава "Мастацтва супраць дыктатуры" адкрылася ў Осла (фота, вiдэа) Адправіць на e-mail
Tuesday, 03 November 2009
З 29 кастрычніка па 5 лістапада ў гарадзкой ратушы Осла праходзіць выстава беларускіх мастакоў нон-канфармістаў «Мастацтва супраць дыктатуры».
 
Выстава Ягора Батальёнка і сустрэча з Алесем Марачкіным у “Полацаку” Адправіць на e-mail
Tuesday, 03 November 2009
6 лістапада ўвечары а восьмай гадзіне (8.00 р.м.) у грамадзкім цэнтры “Полацак”* у мястэчку Стронгсвіль штата Агаё адбудзецца адкрыцьцё выставы “Абярэг” беларускага мастака Ягора Батальёнка і сустрэча з Алесем Марачкіным. Ён таксама прадставіць шэраг сваіх твораў, што прымуць удзел у вандруючай выставе “Мастацтва супраць дыктатуры”, якая 23 лістапада, пераехаўшы з нарвэскага парлямэнту ў Осла, адкрыецца ў Кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне.
 
Cустрэча з Паўлам Марозавым у Нью Ёрку Адправіць на e-mail
Tuesday, 03 November 2009
25 кастрычніка дзень у будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага адбылася сустрэча з грамадзкім дзеячам Паўлам Марозавым – сябрам Рады БНР, заснавальнікам супольнасьці “Трэці Шлях”, стваральнікам сатырычнай анімацыі “Мультклуб”, аўтарам канцэпцыі “Пакаленьне Адраджэньня”.
 
«Абярэг» Ягора Батальёнка ў беларускім Нью Ёрку (фота, вiдэа) Адправіць на e-mail
Sunday, 01 November 2009

25 кастрычніка ў Беларускім музэі ў Нью Ёрку адкрылася выстава Ягора Батальёнка “Абярэг”. У грамадзкай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне ў прысутнасьці каля пяцідзесяці чалавек было прадстаўлена 26 твораў з беларускімі краявідамі, якія мастак прывез з Радзімы.

 
25 кастрычніка - адкрыцьцё выставы Ягора Батальёнка Адправіць на e-mail
Monday, 19 October 2009
25 кастрычніка пасьля традыцыйнай нядзельнай Багаслужбы а палове на першую (12.30 а.м.) у грамадзкай залі Сьвятога Кірылы Тураўскага адбудзецца адкрыцьцё выставы беларускага мастака Ягора Батальёнка.
 
<< У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > У канец >>

Усяго 20 - 38 з 202





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!

 Kinofest NYC at Ukranian Museum