|
|
|
У сувязі з тым, што становішча са свабодай слова ў Беларусі моцна пагоршылася, што антыбеларускі рэжым фактычна зьнішчыў беларускамоўны друк і дабівае апошнія беларускія выданьні, устанавіў манаполію і кантроль над сродкамі масавай інфармацыі і імкнецца таксама кантраляваць Інтэрнэт, Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі вясной 2006 года разгарануў праграму, накіраваную на ўздым хвалі беларускага адраджэньня ў сецевай інфармацыйнай прасторы. Мэтай праграмы зьяўляецца дапамога некамэрцыйным арганізацыям, рухам і проста сумленным людзям у стварэньні інтэрнэт-старонак, сайтаў і парталаў, якія павінны будуць выкарыстоўваць Беларускую мову як асноўную і спрыяць беларускай культуры. Belmov.org прадастаўляе бясплатны і надзейны хостынг для беларускамоўных i не камерцыйных праэктаў. Cпецыфікацыя хостынгу: DirectAdmin Control Panel Software Apache 2.0 Web Server FrontPage 5.0.2.2510 PHP 5 MySQL 5 Databases PhpMyAdmin MySQL Database Manager Exim 4 Exim Mail Manager Majordomo 1.94.5 Majordomo Mailing List Manager vm-pop3d 1.1.7f POP3 Mail Manager Proftpd 1.3 FTP Server SSH OS Linux Па жаданьню усталеўваецца CMS Joomla і phpBB форум. Акрамя таго, лепшым праэктам, якiя будуць з`яўляцца істотнымі для беларускага адраджэньня, будзе прадастаўлена даменнае імя (.org). Каб атрымаць хостынг трэба толькi запоўніць форму, пазначыўшы назву (у поле “тэма ліста”) i мэту праэкта , што ўжо зроблена і што плянуецца. Праграма Бясплатнага хостынгу існуе пры фінансавай падтрымке сябраў руху, Трэці Шлях, German Marshall Fund of the United States. Падзякі: БМРА FOREVER! Ліст з Салігорску Smaliavichy.org: Два гады існавання! Два гады працы!
|